Узнеслі малітву перад Казанскай іконай Божай Маці

  • Наталля Вілента., Голас Любаншчыны 45/2019 от 09 ноября 2019 Скачать номер 11 ноября 2019 09:32 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Па праваслаўным календары 4 лістапада адзначаецца Дзень Казанскай іконы Божай Маці. І з гэтай нагоды ў храме г. Любані, які названы ў яе гонар, адбылося прыстольнае свята.

    Завітаў на ўрачыстасць епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Выхаванцы нядзельнай школы, што дзейнічае пры прыходзе, сустрэлі яго прыгожымі вершамі і з кветкамі. Прывітала Уладыку і намеснік старшыні райвыканкама Тамара Дамашэвіч. Ён, у сваю чаргу, благаславіў усіх, а затым узначаліў Божую літургію. А саслужылі архіпастыру свяшчэннаслужыцелі шэрагу храмаў епархіі, у тым ліку Любанскага благачыння. Пасля сумеснай з прыхаджанамі малітвы, у якой уславілі Пры-святую Маці, ён павіншаваў усіх з прыстольным святам, пажадаў Божай дапамогі і ўмацавання ў веры.Падчас пропаведзі іерэй Яўгеній Пешкур, настаяцель царквы свяціцеля Мікалая Цудатворца ў гарадскім пасёлку Урэчча, распавёў, што Дзень Казанскай іконы Божай Маці ўстаноўлены ў падзяку за збаўленне Расіі ад нашэсця палякаў у 1612 годзе. Іх войскі неаднаразова нападалі на краіну, рабавалі і палілі храмы, гарады і вёскі. І нават завалодалі Масквой. Па закліку патрыярха Ерма-гена рускі народ устаў на абарону Радзімы. У апалчэнне, якое ўзначальваў князь Дзмітрый Пажарскі, з Казані быў дасланы цудатворны абраз Багародзіцы. Войска і народ тры дні пасціліся і маліліся Усявышняму і Пры-святой Маці. Вядома ж, шчырая просьба была пачута. Ад свяціцеля Арсенія, які на той час знаходзіўся ў палоне ў палякаў, прыйшла вестка, што па заступніцтве Багародзіцы суд Божы зменены на міласць. Узрадаваныя такой навіной, рускія воіны перамаглі захопнікаў і вызвалілі Маскву. Пазней, у 1649 г., устаноўлена святкаванне ў гонар Казанскай іконы Божай Маці. Да слова, яна дагэтуль шануецца праваслаўнымі вернікамі.Пасля завяршэння службы гасцей і прыхаджан запрасілі пачаставацца гарбатай, юшкай, паслухаць добрыя песні і проста адпачыць. Дзея на тэрыторыі храма доўжылася яшчэ некалькі гадзін.

    Теги: 
    • {Нет тегов}