Пакланіцца мясцінам, дзе вырас

  • Валянціна ПРАНКЕВІЧ., Чачэрскі веснік 15 ноября 2019 от 14 ноября 2019 14 ноября 2019 17:19 Общество Беларуская

    Вось так і з былымі жыхарамі выселенай засажэўскай вёскі Асінаўка. Ужо даўно сціхлі тут людскія галасы, не дымяць коміны, кустоўе зацягнула вуліцы і агароды густым покрывам заняпаду. І ўсё ж калі-некалі наведваюцца на бацькоўскую зямлю мясцовыя жыхары. Ужо стала традыцыяй не менш як два разы на год прыязджаць да магіл продкаў ураджэнцам Асінаўкі – Лагойкіным. Пасля таго, як Уладзімір Мікалаевіч пакінуў любы куточак і апошнімі з аднавяскоўцаў назаўсёды пераступілі парог дома яго бацькі, мужчыну пачалі сніцца веснічкі роднай хаты, чырвоная каліна ля варот, у сенцах матулін каромысел. І аднойчы Уладзімір вярнуўся сюды, каб пастаяць пад старымі клёнамі, пахадзіць па тых сцяжынках, дзе незаўважна праспявала, праскакала яго бесклапотнае дзяцінства. Да паездак далучыліся блізкія і аднавяскоўцы. Гуртам асінаўцы добраўпарадкавалі помнік на месцы былога партызанскага аэрадрома і пастаянна падтрымліваюць там парадак. На ўскрайку пасялення тры гады назад усталявалі крыж вышынёй 4,5 метры з надпісам «…Вам, нашчадкам тых, хто араў і засяваў гэту шматпакутную зямлю, хто паліваў яе крывёю і потам, нараджаў дзяцей, завяшчаем: памятаць пра свае карані і продкаў, пра тое, хто ёсць вы, вашы бацькі і землякі, адкуль пайшоў род ваш!»  Вось і сёлета навялі парадак каля помніка, зрэзалі на могілках аварыйнае дрэва і пастаялі ў хвіліне маўчання каля крыжа Уладзімір, Тамара і Віктар Лагойкіны, Іван Васіленка, Генадзь Салапанаў і Васіль Гарбачоў. Звычайна на малую радзіму прыязждалі старэйшыны роду Мікалай Лагойкін і 88-гадовы Адам Васіленка. Нажаль, аднаго пахавалі, а другога падвяло здароўе. …Дзесьці ў пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя вёска згарэла поўнасцю ў выніку пажару. Ледзьве жыццё аднавілася, фашысцкія карнікі зноў знішчылі яе ў лістападзе 1942-га. А чарнобыльская катастрофа назаўсёды сцерла Асінаўку з геаграфічнай карты раёна. Але ж памяць не вытравіш з сэрца…

    Теги: