Штодня з клопатам пра зямлю-матухну

  • Елена РАДКЕВИЧ., Голас Любаншчыны 50/2019 от 13 декабря 2019 Скачать номер 13 декабря 2019 08:14 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Незвычайна цёплае надвор’е, якое ўсталявалася ў першым месяцы зімы на Беларусі, дае магчымасць сялянам удзяліць больш увагі сельскагаспадарчым угоддзям. 

    Нездарма ў народзе кажуць: «Якая зямля – такі і хлеб». На мой погляд, з гэтым выслоўем цяжка не пагадзіцца, асабліва тым лю-дзям, што зведалі працу на зямлі. Магчыма, таму спецыялісты і аграрыі гаспадарак Любаншчыны зараз надаюць належную ўвагу ўнясенню ў глебу мінеральных тукаў і арганічных угнаенняў. Гэтыя віды работ цяпер у ліку прыярытэтных у шэрагу сельскіх гаспадарак раёна. Па стане на раніцу 11 снежня бягучага года тройку лідараў па ўнясенні арганікі пад яравую сяўбу 2020 года складаюць ААТ «Рачэнь» (27 035 т), КСУП «Таліца-агра» (14 572 т) і сельгасупраўленне «Загальскі» ААТ «МАПІД» (11 921 т). У апошняй з названых гаспадарак, як паведаміў выконваючы абавязкі галоўнага агранома Мікалай Шэўчык, увесну 2020 года плануецца пасеяць 750 гектараў зерневых і зернебабовых культур з улікам кукурузы на зерне. Да пачатку вясны з мэтай абнаўлення насеннага матэрыялу гаспадарка закупіць некалькі тон суперэліты і эліты, – падзяліўся Мікалай Фёдаравіч.

    Теги: 
    • {Нет тегов}