Мацярынства не подзвіг, а вялікае шчасце

  • Наталля Вілента., Голас Любаншчыны 51/2019 от 20 декабря 2019 20 декабря 2019 08:44 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Шчаслівыя, дружныя, добрыя сем’і, бадай, галоўнае багацце любой краіны. Нездарма лічыцца, калі будуць моцныя сем’і, будзе моцнай і дзяржава. І дзеля гэтага ў Беларусі шмат робіцца – вялікая ўвага надаецца падтрымцы мацярынства і дзяцінства. Па ўказе Прэзідэнта нашай краіны шматдзетныя матулі, якія нарадзілі і выхоўваюць пяцёра і больш дзетак, узнагароджваюцца ордэнам Маці. Літаральна нядаўна такога гонару ўдастоены пяць жыхарак Любаншчыны – Святлана Пацай з Дарасіно, Лілія Лагун з Любані, Людміла Дарошка і Яўгенія Зай-кус з вёскі Зялёнкі, Іна Акімава з Дубнікоў. Жанчыны заняты ў розных сферах, кожная на сваім працоўным месцы вызначаецца стараннем, высокім плёнам і адказнасцю. А дома яны – дбайныя гаспадыні, пяшчотныя мамы.Напрыклад, Іна Акі-мава дала жыццё семярым дзецям. Двое з іх ужо паўналетнія, але ім, як і раней, патрэбны маміна падтрымка і мудрыя парады. І, вядома ж, Іна Аляксееўна ахінае ўвагай і старэйшых, і малодшых крывінак, выхоўвае іх так, каб жылі ў міры і згодзе, клапаціліся адзін пра аднаго.У атмасферы дружа-любнасці растуць дзеткі Яўгеніі Зайкус. Разам з мужам Віталіем прывіваюць пяцярым сыночкам і дачушкам самыя лепшыя якасці. Іх галоўнае сямейнае правіла – усё рабіць ра-зам. «Нішто так не яднае, як сумесныя заняткі, – падзялілася Яўгенія Леанідаўна. – Таму мы і на гародзе шчыруем, і ў лес у грыбы ходзім, і прысмакі гатуем абавязкова ўсёй сям’ёй».З маленства прывучаныя да працы і дзеткі Людмілы і Уладзіміра Дарошкаў. Абое робяць жывёлаводамі ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Асавец-агра», а гэта справа не з лёгкіх. Безумоўна, стамляюцца. А дзеткі бачаць гэта і імкнуцца хоць крыху дапамагчы па гаспадарцы. Акрамя таго, радуюць бацькоў поспехамі ў вучобе, актыўным удзелам у жыцці школы. Дарэчы, у Дарошкаў шасцёра дзяцей. Людміла Міхайлаўна прызналася, што марыла пра вялікую сям’ю – і так сталася.Мацярынства – гэта не подзвіг, а вялікае шчасце, лічыць Лілія Лагун. Яна бязмежна ўдзячна Усявышняму і лёсу за нараджэнне пяцярых дзетак. «Пра ўсе цяжкасці адразу забываеш, калі цябе абдымаюць маленькія ручкі, калі бачыш любыя ўсмешкі», – з радасцю зазначае Лілія Валер’еўна.У Святланы Пацай таксама пяцёра крывінак. А ў хуткім часе яна рыхтуецца стаць матуляй у шосты раз. І прызнаецца, што ўсе дзеткі ў яе сям’і жаданыя і вельмі любімыя.Клапатлівым мамам шчыра падзякаваў стар-шыня Любанскага раённага выканаўчага камітэта Валерый Мельнік падчас цыры-моніі ўзнагароджвання іх ордэнам Маці. Валерый Віктаравіч падкрэсліў, што такіх вялікіх, дружных сямей павінна быць як мага болей. Яны цудоўны прыклад для тых, хто толькі ўступае ў шлюб. Кіраўнік раёна пажадаў здароўя і дабрабыту шматдзетным матулям, каб іх крывінкі толькі радавалі і ў будучым сталі годнымі грамадзянамі нашай краіны.Дарэчы, падтрымаць мам прыйшлі іх надзейныя спадарожнікі жыцця і, канешне, дзеці. Пасля ўсіх запрасілі ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе ўра-чыстасць прадоўжы-лася. У адрас сямей гучалі самыя цёплыя словы ад прадстаўнікоў раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», раённага аб’яднання прафсаюзаў, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, працоўных калектываў і індывідуальнага прад-прымальніка Алены Абчынец. Яны зычылі сем’ям шчасця, узаема-павагі, разумення, а таксама ўручылі падарункі. У сваю чаргу ІП Маргарыта Шэшка падрыхтавала для ўсіх разнастайныя салодкія пачастункі. А музычнымі выступленнямі пара-давалі прысутных на-вучэнцы Любанскай дзіцячай школы мас-тацтваў з выкладчыкам Ірынай Ягур. Мерапрыемства атрымалася сямейным і надзвычай душэўным.

    Теги: 
    • {Нет тегов}