Прафсаюз пачынаецца з лідара

  • Анна Гаврилова, Народны голас НГ-2020-01-09 от 09 января 2020 Скачать номер 10 января 2020 11:18 Калейдоскоп Беларуская

    За такі даволі працяглы час работы на адным месцы Надзея Пятроўна зарэкамендавала сябе не толькі выдатным спецыялістам ў лесанарыхтоўчай галіне (яна працуе эканамістам па збыту), але і добрым, чулым чалавекам, да якога заўсёды можна звярнуцца за парадай і ў адказ атрымаць падтрымку і прыемнае слова паразумення.

    Пра сваё прадпрыемства Надзея Мазурэнка расказвае, як пра родную сям'ю. Ды і сапраўды, леспрамгас стаў для жанчыны другім домам за шмат гадоў. Практычна кожнага чалавека яна ведае, як свайго члена сям'і. А праца старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі навучыла да кожнага знаходзіць індывідуальны падыход. З адным трэба строга гаварыць, з другім – мякчэй, каб быў рэзультат, дзеліцца сакрэтамі Надзея Пятроўна.

    –       Зараз у нашай пярвічцы налічваецца больш за 200 чалавек, – расказвае старшыня прафкама. – Практычна ўсе работнікі леспрамгаса – члены галіновага прафсаюза. Ды і гэта зразумела: прафсаюзная арганізацыя заўсёды стаіць на абароне правоў і інтарэсаў чалавека, дапаможа ў цяжкай сітуацыі. Дзейнасць работнікаў прадпрыемства заўсёды стымулюецца. За лепшыя вынікі ў працы выплочваецца грашовая прэмія на Дзень работнікаў лесу. Жанчыны атрымліваюць выплаты на 8 Сакавіка, мужчыны – на 23 лютага. На Новы год усе члены прафсаюзнай арганізацыі атрымліваюць навагоднія падарункі, а ад прадпрыемства навагоднія падарункі атрымліваюць яшчэ і дзеці работнікаў.

    Мы заўсёды імкнемся зрабіць культурнае жыццё работнікаў прафсаюза насычаным і цікавым. Так, за прафсаюзныя сродкі набываем білеты на канцэрты, у кінатэатр.

    Сёння важна адчуваць сябе абароненымі, захаваць сваё працоўнае месца, атрымліваць годную заработную плату, мець прымальныя ўмовы працы. І калі работнікі бачаць, што прафкам прадстаўляе іх інтарэсы, гатовы абараняць членаў прафсаюза на справе, то аднаго гэтага ўжо дастаткова для таго, каб людзі аб'ядналіся вакол такога прафкама.

    Теги: