Рэйд на МТФ «Касцюкі»

  • Ірына Беразоўская., Голас Любаншчыны 2/2020 от 11 января 2020 Скачать номер 13 января 2020 09:41 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Рэспубліканская акцыя «Наш жывёлавод» працягваецца. На гэты раз старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Статкевіч сумесна з памочнікам доктара-гігіеніста раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірынай Волах, а таксама спецыялістамі гаспадаркі наведалі малочнатаварныя фермы КСУП «Таліца-агра». Першым аб’ектам была МТФ «Касцюкі», дзе ўтрымліваецца 1 058 галоў БРЖ, з іх 510 дойнага статку. Тут працуюць каля 20 чалавек. Калектыў зладжаны, адчуваецца, што кожны працаўнік пера-жывае за вынікі сваёй дзейнасці. Трэба адзначыць, што жывёла знаходзіцца ў добрых умовах: забяс-печана кармамі, пачышчаны стойлы. Пагэтаму і надоі павінны павышацца. Віктар Мікалаевіч павіншаваў жывёлаводаў са святамі, расказаў пра становішча сельскагаспадарчай галіны ў раёне, назваў гаспадаркі-перадавікі і іх дасягненні, пажадаў больш высокіх паказчыкаў вытворчасці. Лепшыя працаўнікі фермы – аператары машыннага даення Галіна Філіпавец, Ірына Батракова, Святлана Вярбіцкая – атрымалі Падзякі і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК, а Зінаіда Нікішына – ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі.

    Теги: 
    • {Нет тегов}