У нядзелю праваслаўныя хрысціяне святкавалі Вадохрышча

  • Аліна Цыганій, Зара над Друццю № 6 (10571) от 22 января 2020 23 января 2020 09:14 Общество Беларуская

    У нядзелю праваслаўныя хрысціяне святкавалі Вадохрышча. Як бялынічане адзначылі гэтае свята, расказвае карэспандэнт раёнкі.

    Вадохрышчанскія маразы сёлета не наступілі, зіма выдалася анамальна цёплай. Так што замест звычайнай палонкі ў вадаёмах ахвочыя змаглі акунуцца ў спецыяльна абсталяваныя купелі. Адна з іх знаходзіцца на тэрыторыі аграсядзібы “Глушцова такавішча”.

    Нягледзячы на цёплую зіму, тэмпература вады трымалася прыкладна як і ў марозны час. Таму рыхтавацца да апускання  ў ваду, і маральна, і фізічна, спецыялісты раілі загадзя. Але многіх смельчакоў не бянтэжыў нават пранізлівы вецер.

    – Мы гэту традыцыю падтрымліваем. Пасля акунання заўсёды атрымліваеш зарад энергіі і бадзёрасці, адчуванні вельмі добрыя, – падзяліўся ўражаннямі бялынічанін Уладзімір Марозаў.

    Абсталяваныя купелі працавалі да позняй ночы, так што ўсе жадаючыя паспелі акунуцца. Тыя, хто быў не гатовы да сустрэчы з воднымі абдымкамі, мелі магчымасць прыйсці на святочную службу ў цэрквах і назапасіцца пасвяцонай вадой.

     Аліна ЦЫГАНІЙ.

    Фота аўтара. 

     

    Теги: 
    • {Нет тегов}