У дэпутатаў новы кіраўнік

  • Міхась Карпечанка, Зара над Друццю № 8 (10573) от 29 января 2020 29 января 2020 08:59 Общество Беларуская

    Учора з удзелам старшыняў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрыя ХАРЫТОНЧЫКА, райвыканкама – Васіля ЗАХАРЭНКІ прайшла 26 сесія райсавета дэпутатаў ХХVIII склікання.

    Народныя выбраннікі разгледзелі арганізацыйнае пытанне: выбары старшыні раённага Савета дэпутатаў. Кандыдатуру дэпутата райсавета, дырэктара Цэнтра банкаўскіх паслуг № 701 ААТ “ААБ “Беларусбанк” Андрэя САЛАНІНКІ на гэту пасаду прапанавалі дэпутаты Юрый ЗАБЛОЦКІ, Алена ДАМАРАЦКАЯ, яе падтрымалі Дзмітрый Харытончык і Васіль Захарэнка.

    Яны ахарактарызавалі Андрэя Аляксандравіча як вопытнага і прынцыповага ўпраўленца, што мае актыўную жыццёвую і грамадзянскую пазіцыю. Да таго ж, Андрэй Саланінка валодае вопытам арганізацыі дзейнасці райсавета, паколькі з’яўляецца намеснікам старшыні кіраўніка дэпутацкага корпуса раёна.

    Па выніках тайнага галасавання Андрэй Саланінка  адзінагалосна быў выбраны старшынёй Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў. Яго намеснікам выбраны дэпутат райсавета Віктар ІВУЛЁЎ.

    Андрэй Саланінка выказаў шчырую падзяку дэпутатам за аказаны яму высокі давер і запэўніў, што прыкладзе свае веды, вопыт і сілы для таго, каб эфектыўна вырашаць усе пытанні і праблемы жыццезабеспячэння насельніцтва роднага раёна, каб Бялыннічына і надалей дынамічна развівалася ў эканамічным і сацыяльна-культурным планах.

         Міхась КАРПЕЧАНКА.

             Фота аўтара.

    Теги: 
    • {Нет тегов}