«Уславім подзвіг твой, Айчына родная!»

  • Валерий Михальчук, Чырвоная звязда 27/2015 от 22 мая 2015 Скачать номер 22 мая 2015 08:53 Культура Беларуская

    Так называўся музейны праект, прымеркаваны да 70-годдзя Вялікай Перамогі, які адбыўся 17 мая ў рамках міжнароднай акцыі «Ноч музеяў-2015».

    Распачалося свята на ганку бібліятэкі імя Ф. Панфёрава драматычным тэатралізаваным пралогам «А памяць сэрца гаворыць...». Перад гледачамі прадсталі сімвалы тых пякельных гадоў, помнікі героям і ахвярам самай жахлівай вайны ў гісторыі чалавецтва.

    Трывалы след у душы прысутных пакінулі экспазіцыі музеяў устаноў адукацыі, пакояў баявой славы, экспазіцыі «І зноў май, салют, кветкі і слёзы!», размешчаных у бібліятэцы.

    На пляцоўцы каля дзіцячай бібліятэкі разгарнулася тэматычная тэатралізаваная праграма “Прывал” з удзелам вучняў гарадскіх школ.

    Святочны канцэрт «Песні ваенных гадоў» адбыўся на галоўнай сцэне раённага Цэнтра культуры і народных традыцый. Тут выступілі творчыя калектывы і вядучыя салісты Іванаўскага раёна. Прысутныя змаглі не толькі паслухаць знакамітыя ваенныя песні, але і патанчыць ды паспяваць.

    Валерый МІХАЛЬЧУК. Фота аўтара.

    Теги: