У атмасферы шчырых зносін

  • Алена Пятушка., Браслаўская звязда 41/2015 от 23 мая 2015 Скачать номер 22 мая 2015 10:36 Культура Беларуская

    Узрост зусім не перашкода для насычанага жыцця. Пра гэта сведчаць і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту пры ТЦСАН.

    З задавальненнем актыўныя пенсіянеры збіраюцца разам ва ўтульных пакоях установы, каб адпачыць ад хатніх спраў і цікава правесці свой вольны час. А загадчык аддзялення Марына Пажарская і яго супрацоўніца Іна Туравец прыкладаюць нямала намаганняў, каб іх госці сапраўды не сумавалі. Вось і ў сераду яны падрыхтавалі мерапрыемства, прысвечанае Дню сям’і.

    Цёплая, пяшчотная атмасфера свята атуліла ўсіх прысутных, а водар пахучай гарбаты і печыва з цукеркамі віталі ў паветры.

    Разам з вядучымі Наталляй Няміра і Рэгінай Балтруковіч сталыя людзі спявалі пяшчотныя песні, адказвалі на гумарыстычныя пытанні, нават, прытанцоўвалі, седзячы за сталом.

    І, нягледзячы на тое, што ў некаторых жанчын на вачах выступілі слёзы тугі па памерлых мужах, сустрэча атрымалася па-сямейнаму шчырая.

    Теги: