Імкнуцца нарыхтаваць кармоў з запасам

  • Людміла СЯМЁНАВА, Кіравец 47/2015 от 19 июня 2015 Скачать номер 19 июня 2015 10:52 Экономика Беларуская

    Важны фактар якасці кармоў, на які ў гаспадарцы робяць стаўку — трамбоўка сянажнай масы. Усе траншэі для закладкі сенажу былі загадзя падрыхтаваны, тэхніка, занятая зараз на трамбоўцы, не выязджае за межы ям, каб не забруджваць кармы. Закладка траншэй вядзецца з выкарыстаннем кансервантаў, а таксама з дапамогай вымяральных прыбораў, якімі кантралююцца вільготнасць і тэмпературны рэжым зялёнай масы. За ўсім гэтым працэсам сочаць адказныя спецыялісты. Ужо закладзены 2 сянажныя траншэі па 3000 т: па адной у П.Слабадзе і Уласавічах.

    Тэмпы нарыхтоўкі кармоў у многім залежаць ад механізатараў Уладзіміра Грамыкі, Аляксандра Цярэшчанкі, Леаніда Кнігі, Мікалая Баброва, якія працуюць на касілках. І яны імкнуцца не падводзіць, скашваючы за дзень травы больш, чым на 60 га.

    Дысцыплінаванасцю і адказнасцю за даручаную справу вылучаецца Аляксандр Тылінскі, які займаецца падборам і здрабненнем сянажнай масы. Механізатар ён хоць і малады, але вопыту яму не займаць. Па словах Аляксандра, працуючы старанна, ён у першую чаргу ўсведамляе, што ад вынікаў, у тым ліку і яго працы, залежыць трывалая кармавая база для грамадскага статка, што ў сваю чаргу стане добрым стымулам для атрымання высокіх надояў і важкіх прываг БРЖ.

    Добрыя тэмп і якасць праводзімых работ дэманструюць Пётр Цалко, Іван Лазаковіч, Уладзімір Шэлянгоўскі і многія іншыя.

    У сваю чаргу і кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства праяўляе належны клопат аб працаўніках: тут лічаць, што здароўе і жыццё работніка — галоўныя каштоўнасці, якія неабходна берагчы. На належным узроўні ў РАПТЗ і працоўная дысцыпліна, захаванне правілаў тэхнікі бяспекі. Усе работнікі перад пачаткам корманарыхтоўчых работ прайшлі навучанне, атрымалі спецвопратку, тэхніка ўкамплектавана вогнетушыцелямі і аптэчкамі. Паклапаціліся і аб забеспячэнні механізатараў гарачым харчаваннем: прама на палетках можна смачна паесці, адпачыць, каб узяцца за работу з новымі сіламі.

    Людміла СЯМЁНАВА.

    На здымках: лідары корманарыхтоўкі РАПТЗ Аляксандр Тылінскі і Іван Лазаковіч.

    Фота Максіма МІКЕШЫНА.

    Теги: