Каб лес квітнеў

  • Наталля АДАМЕНКА, Ляхавіцкі веснік №50 от 02 июля 2015 02 июля 2015 14:33 КалейдоскопОбщество Беларуская

    4 даследчыя работы ляхавіцкіх школьнікаў удзельнічалі ў абласным туры конкурсу “Квітней, мой лес!”. У намінацыі “Устойлівае лесакіраванне” 1 месца прысуджана даследаванню дзевяцікласнікаў СШ № 2 Арцёма Маргаева і Кірыла Сцепаненка па тэме “Аналіз перспектыў развіцця турызму ў Ляхавіцкім лясніцтве”. Работа дзесяцікласніцы Крывошынскай СШ Анастасіі Сельмановіч з даследаваннем прадстаўнікоў беларускай флоры, якія занесены ў Чырвоную кнігу і якія можна знайсці на тэрыторыі тутэйшага сельсавета, у намінацыі “Экалогія лясных раслін” удастоена 2 месца. 3 месца падзялілі работы дзевяцікласніцы Жарабковіцкай СШ Дар’і Жалнярэвіч і яе равеснікаў з СШ № 1 г. Ляхавічы Кацярыны Козел і Ільі Кавальчука ў намінацыі “Экалогія лясных жывёл”. Сабраны і прааналізаваны матэрыял дазваляе расшырыць экалагічныя веды навучэнцаў і можа выкарыстоўвацца для арганізацыі экалагічных сцяжынак і маршрутаў нашага раёна. Дарэчы, удзельнікаў конкурсу чакае яшчэ і вердыкт рэспубліканскага журы з наступнай прэзентацыяй лепшых работ у Мінлесгасе.

    Наталля АДАМЕНКА, намеснік дырэктара  лясгаса.