«Народная прыпеўка»

  • Уладзімір Далецкі, Кричевская жизнь 11061 от 27 июня 2015 06 июля 2015 09:42 Культура Беларуская

    Абласное свята пад такой назвай прашло ў Слаўгарадзе і сабрала шмат аматараў народнай песні. Так, удзел у ім прынялі 48 творчых калектываў з 20 раёнаў вобласці. Не засталіся ў баку і аматары спеваў з Крычаўшчыны. Гэта ўдзельнікі народнага хору ветэранаў раённага Цэнтра культуры Надзея Ільянкова і Надзея Мендзелева. На свяце яны заліхвацкі спявалі жартоўныя беларускія прыпеўкі і песні. Выступленне крычаўлян было цёпла прынята гледачамі і высока ацэнена журы. У выніку ўдзельніцы конкурсу  былі адзначаны Ганаровымі граматамі. Надзея Ільянкова расказала карэспандэнту раённай газеты, што гэты творчы поспех быў бы немагчымым без музычнай падтрымкі, маўляў, якая ж песня без баяна. Акампаніраваў крычаўскім спявачкам знакаміты наш музыка Уладзімір Сцяпанаў, якому дапамагала на бубне таленавітая барабаншчыца Раіса Ягорава. Крычаўскія музыкі кранулі за сэрца многіх слухачоў, асаблівае захапленне выклікаў бубен, які гучаў вельмі прыгожа. Спадабалася гледачам і выступленне ансамбля “Сябрына” з аграгарадка Бель.