Спевы пад акампанемен мора

  • Наталля НІЖНІК, Кобрынскі веснік 57 от 25 июля 2015 29 июля 2015 15:50 Культура Беларуская

    Адпачынак на моры, цікавыя экскурсіі і… удзел у фестывалі – так пачалося лета для некаторых выхаванцаў Кобрынскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці.У горад Несебр на Сонечным беразе Балгарыі кобрынскія хлопчыкі і дзяўчынкі паехалі з задавальненнем. Ды і як жа інакш? Нават калі спякотным сонцам Беларусь ужо не здзівіш, то мора на працягу года застаецца завоблачнай марай, якая спраўдзіваецца, на жаль, не для ўсіх.Якраз у тыя дні, калі кобрынчане адпачывалі ў Балгарыі, там праходзіў XVІ Міжнародны дзіцячы фестываль “Сонца – радасць – прыгажосць”, які сабраў 1300 удзельнікаў з 9 краін свету. Таму ў той час, як большасць кобрынскай групы проста цешылася цёплай вадой і ласкавым сонцам, 5 юных курортнікаў рэпетыравалі песні разам са сваім кіраўніком Аксанай Амельянюк.Кабрынчане спрабавалі свае сілы на конкурснай сцэне ў намінацыі “Вакал – забаўная і эстрадная песня”. Пасля выступленняў быў адведзены час на гутарку з журы, члены якога характарызавалі кожнага ўдзельніка і рабілі заўвагі. Як прызналася Аксана Яўгенаўна, ні за каго з нашых выканаўцаў сорамна не было. Журы адзначыла добры падбор рэпертуару і годнае выкананне. Асабліва вызначылі прафесіянальныя музыканты Настассю Верамейчык, назваўшы яе сонечнай, харызматычнай дзяўчынкай і прарочачы лёс будучай зоркі.11-гадовая Насця – вучаніца сярэдняй школы № 2 г. Кобрына. У вольны час яна займаецца ва ўзорнай вакальнай студыі “Крыніца” Кобрынскага РЦДТ. Удзел у Міжнародным фестывалі ў Балгарыі прынёс дзяўчыне дыплом за другое месца.Дарэчы, ніхто з кобрынскіх вакалістаў не паехаў з фэсту без узнагароды. Дыяна Рынчук, удзельніца ўсё той жа “Крыніцы” пад кіраўніцтвам Аксаны Амельянюк, заваявала 3-е месца. Яшчэ адна падапечная таленавітага педагога – Лізавета Сейпіянава – была ўзнагароджана за 4-е месца. На фестывалі быў прадстаўлены і калектыў “Бліскавічкі”, якім кіруе Ларыса Ерамеева. Яго ўдзельціцы таксама годна абаранілі гонар роднага РЦДТ. Валерыя Пракопчык заняла 2-е месца, а Дыяна Баранчук – 4-е.Падчас адпачынку ў Балгарыі было многа цікавых экскурсій, у тым ліку ў Стамбул (Турцыя). І, вядома, з’явіліся новыя знаёмствы, якія набылі працяг у інтэрнэт-прасторы.

    Теги: