Здаровая дыстанцыя

  • Іван КАВАЛЕНКА, Ляхавіцкі веснік №13 от 18 февраля 2015 19 февраля 2015 16:16 Спорт Беларуская

    У вобразе камбінаванай марафонскай дыстанцыі працягласцю ў каляндарны год уяўляецца раённая спартакіяда працоўных калектываў. Старт спаборніцтву быў пакладзены ў мінулую суботу. Усё прайшло штатна, для чаго арганізатарам спаборніцтваў у асобе фізкультурна-спартыўнага клуба “Колас” снег давялося некалькі “пераразмеркаваць”.

    9 каманд – прадстаўнікі ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” і ТБЗ “Ляхавіцкі”, СВК “Жарабковічы”, цэнтральнай раённай бальніцы, лясгаса, камунгаса, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, РАНС і ЛДАКа — спаборнічалі ў лыжных гонках, лыжнай і біятлоннай эстафетах, эстафеце сямейных каманд, армрэслінгу і шашках. У эстафетных гонках не было роўных выратавальнікам. Яны ж і каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму аднолькава паспяхова выступілі ў дысцыпліне “лыжны мас-старт”, падзяліўшы першае і другое месцы. Аддзел адукацыі першынстваваў і ў барацьбе на руках, “Жарабковічы” – у шашках.

    На фінішы першага этапа спартакіяды ў лідарах замацавалася каманда СВК “Жарабковічы”. РАНС і аддзел адукацыі, спорту і турызму пакуль на другім і трэцім месцах адпаведна. Другі этап спартакіяды пройдзе ўлетку.

    Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.