Свята Нептуна з індыйскім акцэнтам

  • Алена Пятушка, Браслаўская звязда 67.2015 от 22 августа 2015 Скачать номер 21 августа 2015 20:12 Культура Беларуская

    У мінулую нядзелю свята Нептуна, што традыцыйна ладзіцца на беразе воз. Дрывяты, пачалося музыкальным яскравым фестывалем фарбаў Холі, арганізатарам якога выступіў BvasLove pvomo.

    Галоўная традыцыя фестывалю, які прыйшоў да нас з Індыі, — абсыпаць адзін аднаго рознакалярвымі парашкамі, вырабленымі са спецый і прыродных фарбавальнікаў.

    Калі спачатку людзей перад сцэнай, дзе ды-джэй з Мінска “распальваў” удзельнікаў дынамічнай музыкай, назіралася не надта много, то ўжо праз некаторы час шоў было у разгары. Усе з радасцю падстаўлялі твары пад сухі вясёлкавы дождж. Эмоцыі зашкальвалі! Абмежаванняў па ўзросце на гэтым рознакаляровым свяце не было. Жадаючыя павесяліліся ад душы, кожны мог прама на месце купіць пакецік фарбаў і адразу распыліць рознакаляровы салют. Уратавацца ад распаленай моладзі і не быць абсыпаным было амаль немагчыма.

    Дарэчы, фарбы гэтыя не таксічныя і неалергічныя, таму няма нічога дрэннага, што яны траплялі на адкрытыя ўчасткі цела. Ды, як запэўнілі арганізатары, лёгка змываюцца з адзення.

    А калі ўдзельнікі яскравага фестывалю ўволю пазабавіліся, да іх з азёрных хваль выйшаў уладар падводнага свету — Нептун са сваёй світай.

    Жартаўлівае і цікавае тэатралізаванае прадстаўленне паказалі гледачам артысты РЦК. Каларытныя галоўныя героі, вясёлая сюжэтная лінія, прыгожыя касцюмы артыстаў прыцягвалі ўвагу браслаўчан і гасцей нашага горада. Разам з падводнымі жыхарамі яны спявалі, танцавалі, а самыя смелыя паўдзельнічалі ў забаўляльных конкурсах.

    На развітанне Нептун пажадаў усім добрага настою і прыемных эмоцый, бо свята на гэтым не скончылася.

    Далей на прыазёрную сцэну выйшлі фіналісты праекта тэлеканала АНТ “Акадэміяч талентаў” — Яўген Слуцкі, Аэліта, Дар’я Кудрыцкая. Цэлую гадзіну маладыя артысты дарылі ўдзельнікам свята прыгожыя песні ў цудоўным выкананні.

    Затым музычную эстафету перанялі эстрадныя выканаўцы нашага горада, і начная дыскатэка прадоўжыла сваё дынамічнае кружэнне.

    Закончылася гэтае насычанае і цікавае мерапрыемства прыгожым салютам.

    Фота аўтара.    

    Теги: