"Багатае" свята"

  • Нелли Радько, Новополоцк сегодня 76/2015 от 22 сентября 2015 22 сентября 2015 08:03 Культура Беларуская

    Амаль кожны куток парка быў насычаны разнастайнай дзейнасцю. Пры ўвахозе майстры Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры г.Наваполацка прапаноўвалі ўсім жадаючым набыць свае вырабы або паўдзельнічаць у майстар-класах. Тут жа праходзіў і пленэр вучняў дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага. А бліжэй да сцэны стаялі рыцарскія шатры наваполацкіх клубаў гістарычнай рэканстукцыі ЦРіТК. На ўрачыстым адрыцці мерапрыемства старшыня Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта Дзмітрый Дзямідаў павіншаваў усіх са святам і адзначыў, што яму вельмі прыемна бачыць, як традыцыі нашага рэгіёна зберагаюцца і захоўваюцца. У гэтым годзе «Вераснёвая палітра» была прысвечана аднаму з галоўных святаў беларускага календара – «Багач». Таму ў падарунак Дзмітрыю Уладзіміравічу паднеслі керамічны кубак з «багатым» узорам-сімвалам.Шыкоўная канцэртная праграма, што прадоўжыла святочны дзень, паказала, наколькі мнагаграннай можа быць беларуская народная культура. Свае лепшыя вакальныя, тэатральныя і харэаграфічныя нумары прадставілі творчыя калектывы і выканаўцы Цэнтра культуры (ансамбль танца «Прыдзвінскія россыпы», дзіцячая студыя творчага развіцця «Мастак», тэатр песні «Субацея», народны тэатр лялек «Капялюш» і артысты Алена Віткоўская, Ксенія Вашчанка, Святлана Тофарава), Палаца культуры ААТ «Нафтан» г.Наваполацка (студыя эстрадных шоу-праграм «Он-лайн»), а таксама запрошаныя госці – народны тэатр гістарычнага касцюма “Полацкі зьвяз” (г.Полацк). 

    А ўвечары парк культуры і адпачынку пагрузіўся ў цёплую мелодыку акустычнага гучання бардаўскай песні. Маладыя выканаўцы Алег Воранаў, Святлана Трапук (г.Наваполацк) заварожвалі гледачоў пранікнёнымі тэкстамі ад сэрца. Нікога не пакінулі абыякавымі беларускамоўныя лірычныя песні аўтара-выканаўцы Стася Сілкі (г.Віцебск). У якасці сваёй прыхільнасці слухачы шчыра ўзнагароджвалі артыстаў апладысментамі, а вядучыя Кацярына Фядотава і Сяргей Анішчанка – хвалебнымі лістамі «За ўдзел» і лялькамі «Берагіня»