Квітней, прыгажэй, развівайся, цудоўны наш горад Масты!

  • Станіслаў Звяровіч, Зара над Нёманам №75 от 30 сентября 2015 30 сентября 2015 13:16 Культура Русский

    У Мастах, цудоўным куточку Прынёманскай зямлі, 26 верасня адбылося свята горада. Наш раённы цэнтр развіваецца, прыгажэе, становіцца больш утульным і добраўпарадкаваным.

    Урачыстае адкрыццё свята «Квітней, мой любы горад!» адбылося на пляцоўцы ля спарткомплекса «Нёман».  На сцэну выходзяць вядучыя Ж. В. Бакун і С. П. Кузьміцкі, расказваюць пра гісторыю нашага горада, заснавальнікаў  дрэваапрацоўчага прадпрыемства ў Мастах ­­ братоў Канапацкіх. Добрыя традыцыі прадпрымальніцтва і мецэнацтва  на Мастоўшчыне  працягваюць  І. С. Таўкун, І. Ю. Белашэнка, Г. В. Мыслівец, В. А. Кандратовіч, П. Л. Нікагасян. Павіншаваў прысутных са святам горада і ўручыў узнагароды прадпрымальнікам першы намеснік старшыні  райвыканкама                                  Д. А. Альшэўскі.

    Традыцыйна ў Дзень горада ўшаноўваюцца лепшыя працоўныя дынастыі. На гэты раз на сцэну падымаюцца прадстаўнікі дынастыі Каравайчык­Рамашкевіч­Шэўчык з ААТ «Мастоўдрэў». Іх узнагароджвае намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях М. С. Сохан.

    Выдатна, што моладзь, атрымаўшы адукацыю, вяртаецца ў родны горад, працуе і стварае сем’і. Адбылося ўшанаванне сям’і М. і Д. Процка. Іх павіншаваў і ўручыў падарунак старшыня раённага Савета дэпутатаў В. І. Табала.

     Затым адбыўся вялікі святочны канцэрт.  Перад мастаўчанамі выступілі  калектыў мастацкай творчасці ДУ «Мастоўскі раённы цэнтр культуры», ансамбль танца, музыкі і песні «Белыя росы», артысты Ваўкавыскага гарадскога Дома культуры і дзяржаўнай установы культуры «Гродзенская абласная філармонія».

     У гэты дзень адбылося шмат іншых цікавых мерапрыемстваў.

    С. ЗВЯРОВІЧ

    Фота аўтара

    Теги: