Формула здароўя і сакрэт ак­тыў­на­га даўгалецця

  • Ала УЛАДЗІМІРАВА, Дзянніца 88/8920 от 10 ноября 2015 Скачать номер 16 ноября 2015 12:36 Общество Беларуская

    Перш чым пачаць размову пра зда­роўе, арганізатары сустрэчы пра­па­на­ва­лі пры­сут­ным паг­лядзець гісторыка-дакументальны фільм “Шчучынскаму раёну прыс­вя­ча­ец­ца”, які стварыла тэ­ле­ра­ды­ё­кам­па­нія “Гродна” да 75-годдзя ўтва­рэн­ня раёна. Фільм расказаў пра дасягненні ў розных сферах выт­вор­час­ці, пра славутыя мяс­ці­ны і знакамітых людзей Шчу­чын­ш­чы­ны. Удзельнікі сустрэчы з ці­ка­вас­цю глядзелі і аб­мяр­коў­ва­лі стуж­ку.Пра рызыку ўзнікнення інсультаў і інфарктаў расказала ўрач-тэ­ра­пеўт Шчу­чын­с­кай райпаліклінікі Н.А. Бекіш. Наталля Аляксееўна да­ла прысутным ка­рыс­ныя рэ­ка­мен­да­цыі, як наладзіць жыццё, каб у ім не было месца хваробам. Да­рэ­чы, сваю формулу здароўя, аба­пі­ра­ю­чы­ся на ўласны вопыт, “вывеў” прыхільнік зда­ро­ва­га ладу жыц­ця і актыўны наведвальнік ад­дзя­лен­ня дзённага знаходжання для гра­мадзян пажылога ўзросту Іван Станіслававіч Ціміжэўскі. На яго думку, уме­ра­насць у ежы, за­гар­тоў­ван­не, рух – вось галоўныя склад­ні­кі формулы здароўя. Іван Ста­ніс­ла­ва­віч быў і ў ліку тых, хто прыш­ча­піў­ся ад грыпу. Такую працэдуру можна было зра­біць тут жа, у аддзяленні. Вак­цы­на­цыю пра­водзі­ла медсястра Г.І. Гарохава, а ўрач Н.А. Бекіш ад­каз­ва­ла на самыя  пра­ва­ка­цый­ныя пы­тан­ні пацыентаў і  пераканаўча тлу­ма­чы­ла ўсе “за” прышчэпкі ад гры­пу.Удзельнікі сустрэчы надоўга зат­рым­лі­ва­лі­ся ля выставы, эк­с­па­на­та­мі якой ста­лі прыгожыя вырабы, ство­ра­ныя залатымі рукамі май­с­т­рых К.М Чарнюк і В.М. Смір­но­вай. Ра­зы­ходзі­лі­ся ўсе з добрым нас­т­ро­ем і пазітыўнымі эмоцыямі.