Наш лясгас прымаў гасцей з усёй рэспублікі

  • Наталля Чэкан, Хойникские новости 10 октября 2015 с. 9 от 10 октября 2015 Скачать номер 18 ноября 2015 09:16 Общество Русский

    Выязное пасяджэнне галіновай камісіі Міністэрства лясной гаспадаркі па ахове працы адбылося пазаўчора на базе Хойніцкага лясгаса. Мерапрыемства прайшло пад старшынствам намесніка міністра лясной гаспадаркі Леаніда Юр'евіча Дзям'яніка. Удзельнікі пасяджэння, а гэта паўсотні чалавек, наведалі Дубровіцкае лясніцтва, Домік паляўнічага, два дрэваапрацоўчых цэха – першы і «Палескі». Госці азнаёміліся з тэхнічным абсталяваннем прадпрыемства. За апошнія гады матэрыяльна-тэхнічная база аўтатрактарнага парку істотна ўзмацнела. Набыта найноўшая шматаперацыйная тэхніка: харвестэр «Rottne H8», форвардэр «Амкадор».

    Удзельнікам мерапрыемства прадэманстравалі рубкі галоўнага карыстання: ручную, якую здзяйсняюць вальшчыкі, і механізаваную, пры якой выдаленне сучкоў і раскрыжоўка вырабляюцца харвестэрам. Арганізацыі аховы працы ў нашым лясгасе была дадзена высокая ацэнка. Затым пасяджэнне камісіі па ахове працы прайшло ў райвыканкаме.