На Обальскі керамічны завод прыйшлі робаты

  • Александр Шедько, Герой працы 94/2015 от 01 декабря 2015 01 декабря 2015 14:18 Экономика Беларуская

    На Обальскім керамічным заводзе поўным ходам ідзе мадэрнізацыя. Два тыдні тут працуюць спецыялісты з грэчаскай кампаніі “Sabo”, асноўным відам дзейнасці якой з’яўляецца будаўніцтва цагляна-чарапічных заводаў пад ключ.  Свае праекты “Sabo” рэалізавала больш чым у трыццаці краінах.

    Як расказаў дырэктар ОКЗ Павел Манак, для мадэрнізацыі цэха выкарыстоўваецца грэчаскае і ўкраінскае абсталяванне. Пасля мадэрнізацыі цэх будзе выпускаць цэглу пластычнага фармавання (да гэтага выпускалася цэгла паўсухога прасавання). Дарэчы, на будаўнічым рынку на цэглу пластычнага фармавання ёсць добры попыт.

    На сённяшні дзень поўнасцю гатовы да работы лініі прыёмкі і масападрыхтоўкі. Устаноўлена лінія садкі з аўтаматызаваным кіраваннем. І  менавіта на гэтай лініі будуць працаваць робаты. У цэху з’явяцца новыя ваганеткі, сушыльнае абсталяванне.

    На керамічным спадзяюцца, што ў студзені цэх прыступіць да выпуску новай высокаякаснай прадукцыі.