Падзяка ветэрану за свабоду Чэ­хіі

  • Ганна РУДСКАЯ, Дзянніца 95/8827 от 05 декабря 2015 Скачать номер 09 декабря 2015 11:07 Общество Беларуская

    Памятную ўзнагароду былому фран­та­ві­ку ўручылі ваенны камісар Шчу­чын­с­ка­га раёна Аляксандр Ге­надзь­е­віч Гайдук, старшыня ра­ён­най ветэранскай арганізацыі Эд­мунд Станіслававіч Дзікевіч і стар­шы­ня Мажэйкаўскага се­ль­вы­кан­ка­ма Наталля Чаславаўна Хоміч. Усхваляваны Вадзім Ля­вон­ць­е­віч расчулена прыняў гасцей і падзя­ліў­ся ўспамінамі. – Тыя вогненныя дні да гэтай па­ры не сцерліся з памяці, – прыз­наў­ся ветэран. – Жыхары Чэ­хас­ла­ва­кіі сустракалі нас кветкамі, ра­да­ва­лі­ся вызваленню ад фашысцкай чу­мы, якое мы прынеслі іх краіне. Ве­ль­мі прыемна атрымліваць гэты ме­даль – сведчанне таго, што чэш­с­кі народ і сёння ўдзячны нам за сваю свабоду, якая далася нам да­ра­гой цаной.Не адзін кіламетр франтавых да­рог давялося прайсці артылерысту В.Л. Квачу. У 1941-ым Вадзіму бы­ло толькі шаснаццаць. – У той сонечны чэрвеньскі дзень мы нават падумаць не маглі, што пачалася вайна, – успамінае ве­тэ­ран. – Бачылі, што ў небе пас­та­ян­на праляталі самалёты. Пад абед татаў сябра прынёс страш­ную вестку: фашысты напалі на на­шу краіну. А потым на станцыю прый­шоў поезд Беласток-Ле­нін­г­рад, у якім кулямётнымі чэргамі бы­лі выбіты ўсе вокны… Дзён праз дзе­сяць заявіліся немцы. Цяжка і страш­на было жыць у акупацыі. Мо­ладзь вывозілі на работу ў Гер­ма­нію. Толькі цудам мне ўдалося паз­бег­нуць такой жа долі, праўда, у турме пасядзець давялося. У 1944 годзе Вадзіма Ля­вон­ць­е­ві­ча прызвалі ў армію. Спачатку ён прай­шоў абучэнне ў Горкаўскай воб­лас­ці, а затым у лістападзе яго на­кі­ра­ва­лі на Першы Украінскі фронт, на Сандамірскі плацдарм. – Там мы прарвалі абарону і ру­ха­лі­ся да Кракава, амаль не сус­т­ра­ка­ю­чы супраціўлення, – працягвае ўспа­мі­наць ветэран. – Немцы не пас­пе­лі ўзарваць Кракаў. Адтуль з моц­ны­мі баямі мы гналі ворага да са­ма­га Берліна. Я прымаў удзел у фар­сі­ра­ван­ні Віслы, Одэра… Цяж­кія баі ішлі і ў самім Берліне, які здаў­ся праз 12 дзён. У пачатку мая нас перакінулі пад Прагу. Немцы ўжо не аказвалі ніякага супраціўлення. Яны, нібы пабітыя сабакі, пра­ходзі­лі цэлымі калонамі… У 1945 годзе Вадзім Лявонцьевіч за­кон­чыў школу малодшых ка­ман­дзі­раў, якая спачатку базіравалася ў Германіі, а потым была пе­ра­дыс­ла­цы­ра­ва­на ў Аўстрыю. Адтуль В.Л. Квача зноў накіравалі ў сваю часць, якая на той час зна­ходзі­ла­ся ў Венгрыі. Пасля вайны Вадзім Лявонцьевіч вяр­нуў­ся на радзіму ў Скрыбаўцы. Пра­ца­ваў у Лідзе на чыгунцы, за­гад­чы­кам склада на прад­п­ры­ем­с­т­ве «Заготзерно» ў Скрыбаўцах, а за­тым  прарабам у мясцовай гас­па­дар­цы. Адтуль і на пенсію вый­шаў.Доўгі час ветэран жыве адзін. Жон­ка захварэла і пайшла з жыцця яш­чэ ў 1986 годзе. Сын з сям’ёй пас­та­ян­на жыве ў Лідзе, але цяпер ча­со­ва перабраўся да бацькі. Дач­ка – у Мінскай вобласці, працуе га­лоў­ным урачом участковай ба­ль­ні­цы. Ёсць у дзядулі трое ўнукаў і адзін праўнук. – На тэрыторыі Мажэйкаўскага се­ль­са­ве­та цяпер пражываюць то­ль­кі тры ветэраны Вялікай Ай­чын­най вайны, – гаворыць Наталля Час­ла­ваў­на Хоміч. – Наш Вадзім Ля­вон­ць­е­віч – яшчэ малайцом! І ка­ля дома сам абкосіць, і ў лазні па­па­рыц­ца, і за здароўем сочыць. У гэтай справе дачка яму пас­та­ян­на дапамагае. Стараемся пра­дуг­ледзець усе патрэбы ветэрана, вось і нядаўна замянілі ў доме элек­т­рап­ра­вод­ку. А Вадзім Ля­вон­ць­е­віч стараецца з усім справіцца сам, каб нікога не абцяжарваць. На­ват са Скрыбаўцаў у Вялікае Ма­жэй­ка­ва сам пяшком да­бі­ра­ец­ца.У красавіку гэтага года ветэран адз­на­чыў 90-гадовы юбілей, а ў маі пры­маў удзел у сустрэчы з гу­бер­на­та­рам Гродзеншчыны з нагоды 70-годдзя вызвалення Беларусі ад ня­мец­ка-фашысцкіх захопнікаў. Ат­ры­ма­ныя ў падарунак прыгожы гадзін­нік і сувенірны варыянт фран­та­вой біклажкі захоўвае як да­ра­гую рэліквію.  Ветэран удзячны кі­раў­ніц­т­ву нашай краіны за клопат і павагу, а чэшскаму народу – за па­мяць.