Камарынскі лясгас адсвяткаваў наваселле

  • Галіна ШАЎЧЭНКА, Маяк Палесся №11 от 13 марта 2015 Скачать номер 13 марта 2015 16:21 Общество Беларуская

    На мінулым  тыдні ў Камарыне адбылася значная для пасёлка падзея  –  адкрыццё новага будынка ДЛГУ  “Камарынскі  лясгас”. Прыгожы  і светлы, ён  вырас на месцы былога, які  быў пашкоджаны  пажарам.

    На ўрачыстае мерапрыемства прыехаў генеральны дырэктар Гомельскага абласнога лесагаспадарчага аб’яднання Міхаіл Супрун. Ён шчыра павіншаваў работнікаў установы з наваселлем, адзначыўшы, што ў ім – уклад кожнага. Цёплымі словамі ўспомніў Уладзіміра Пашынскага, які не дажыў да нашых дзён, але лёс якога быў неразрыўна звязаны з лясгасам, які шмат зрабіў і для ўстановы, і для людзей, якія тут працуюць.

    Ад імя раённай улады ўсіх прысутных вітаў старшыня Савета дэпутатаў Мікалай Кавалёк. Павіншаваўшы з гэтай значнай падзеяй, ён уручыў падарункі ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў. Настаяцель прыхода храма Ушэсця Гасподняга протаіерэй Сергій асвяціў будынак.

    На наваселлі прысутнічалі госці з Украіны – дырэктар Чар-нігаўскага лясгаса Сяргей Мотрыч, старшыня  абкама прафсаюза лясной гаспадаркі Іосіф  Райчанец, якія таксама  цёплымі  словамі  віталі калег.

    Традыцыйна пераразаецца чырвоная стужка – і ветэраны, госці, запрошаныя могуць азнаёміцца з будынкам. Як адзначае дырэктар ДЛГУ “Камарынскі лясгас” Мікалай Дзягцярык, хаця асноўнае месца працоўных перамог для прадстаўнікоў данай прафесіі – лес, адміністрацыйны будынак, у якім створаны ўсе ўмовы,  таксама значыць нямала.