Праца і талент крочаць побач

  • Людміла ПАШКОВІЧ., Кобрынскі веснік 6 от 20 января 2016 21 января 2016 10:08 Культура Беларуская

    Цудоўна, калі на прадпрыемствах і ў арганізацыях, акрамя штодзённых працоўных абавязкаў, хапае часу на творчасць, якая здольна радаваць не толькі калег па рабоце, але і іншых людзей. А яшчэ больш прыемна, што такую ініцыятыву падтрымліваюць і прафсаюзы, якія другі год запар праводзяць творчы конкурс-агляд “Новыя імёны Беларусі”, раённы этап якога прайшоў на стары Новы год у Палацы культуры.Па словах старшыні гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Міхаіла Трубчыка, сёлета конкурс не меў ніякіх абамежаванняў ва ўзросце або жанры, а вынікі падводзіліся ў двух намінацыях – “Сцэнічная творчасць” і “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і выяўленчае мастацтва”. Па правілах конкурсу ў кожнай намінацыі патрэбна было вызначыць па тры пераможцы на абласны этап. І хто ведае, можа, менавіта прадстаўнікі Кобрыншчыны праявяць сябе ў фінале, які пройдзе 1 мая ў Мінску.З работамі-прэтэндэнтамі на перамогу ў намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтсва і выяўленчае мастацтва”, якія размяшчаліся ў фае Палаца культуры, наведвальнікі канцэртнай праграмы змаглі пазнаёміцца яшчэ да пачатку канцэрта. Тут былі вышыўка, фотаздымкі, работы з паперы, вязаныя кручком дываны і пледы, карціны і шмат чаго іншага.У пачатку мерапрыемства да гледачоў звярнуўся Міхаіл Трубчык. Ён паведаміў, што асноўная мэта правядзення конкурсу – прыцягненне чалавека працы да культурнага адпачынку, выхаванне пачуцця патрыятызму і выяўленне талентаў сярод працоўных калектываў. Таксама да ўдзельнікаў звярнуўся госць свята – старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Мікалай Басалай, які падзякаваў усім удзельнікам і павіншаваў са старым Новым годам і Калядамі, пажадаў кабрынчанам крэатыву і перамог.У жанрах коекурсу-агляду не было абмежаванняў: харэаграфія, вакал, інструментальная музыка. Дарэчы, журы, якое ўзначальвала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кобрынскага райвыканкама Надзея Жук, было не так проста вызначыцца з пераможцамі. Але вынікі падведзены, дыпломы ўручаны – можна рыхтавацца да абласнога этапа. У намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і выяўленчае мастацтва” пераможцамі сталі Аляксандр Верамяюк (вышыўка карцін бісерам), Вячаслаў Лойчыц (фота), Іна Зінько (выяўленчае мастацтва). У намінацыі “Сцэнічная творчасць” Кобрыншчыну будуць прадстаўляць калектыў Кобрынскага ўпраўлення магістральных газапровадаў, унітарнае прадпрыемства “Кобрынгаз”, калектыў Хабовіцкай сярэдняй школы.

    Теги: