Памочнікі міліцыі вучацца ў каледжы

  • Ірына РАБУШКА., Маладзечанская газета 15/2016 от 24 февраля 2016 24 февраля 2016 10:36 Общество Беларуская

    Рэспубліканскі дзень маладзёжных атрадаў аховы правапарадку (МААП) адбыўся ў Мінску. Атрад, створаны на базе Маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа, заняў трэцяе месца па выніках работы за мінулы год сярод больш чым 20 аналагічных аб’яднанняў Беларусі.

    МААПы ў краіне пачалі стварацца ў 2004 годзе і да гэтага часу з’яўляюцца адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці БРСМ. Атрад гандлёва-эканамічнага каледжа, камандзірам якога з’яўляецца Аксана Апяцёнак, можна назваць своеасаблівай візітнай карткай раёна. Юныя памочнікі міліцыі ўжо дзясяткі разоў выходзілі на дзяжурства разам з прадстаўнікамі праваахоўных органаў.

    Рух аб’яднаў каля 15 тысяч юнакоў і дзяўчат краіны. Яны дапамагаюць адпаведным службам у забеспячэнні грамадскага парадку на вуліцах і ў час правядзення масавых мерапрыемстваў, маштабных спаборніцтваў, садзейнічаюць арганізацыі бяспекі дарожнага руху. У Год моладзі юныя памочнікі ажыццявілі больш за 9300 дзяжурстваў і спынілі 1348 правапарушэнняў.  

    Адным з цэнтральных мерапрыемстваў святкавання Дня маладзёжных атрадаў аховы правапарадку сталі адкрытыя дэбаты «Выбірай.by» на тэму «Свет і парадак на нашай зямлі – найвышэйшая каштоўнасць». Прайшлі яны ў Нацыянальнай бібліятэцы. Да абмеркавання актуальных пытанняў былі за-

    прошаны эксперты — спецыялісты з Савета бяспекі Беларусі, Міністэрстваў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, а таксама Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

    Фота: архіў БРСМ.