Горад прырастае заводам

  • Таццяна ПАЛУБЯТКА, Дзянніца 23/8855 от 24 марта 2015 Скачать номер 24 марта 2015 08:59 Экономика Беларуская

    Падчас зацікаўленай размовы, у пры­ват­нас­ці, губернатар нагадаў ак­сі­ё­му: но­вы бізнес можна па­чы­наць тады, калі прысутнічаюць дзве ўмовы – ёсць сыравіна і рын­кі збы­ту. Яго запэўнілі: тут усё ў па­рад­ку. Разлічана, што прадукцыя но­ва­га за­во­да будзе за­пат­ра­ба­ва­на не толькі ў нашай краіне, але і ў кра­і­нах Еўропы і Афрыкі. Убачаным на будоўлі і ка­мен­та­ры­я­мі спецыялістаў старшыня аб­л­вы­кан­ка­ма зас­таў­ся задаволены: усе пытанні вырашаюцца, рабочы рытм нармальны – а гэта доб­рыя пе­ра­ду­мо­вы, каб з пастаўленай за­да­чай справіцца. У.В. Краўцоў наз­ваў бу­даў­ніц­т­ва завода “важнейшым інвестыцыйным пра­ек­там”. – Гэты праект уваходзіць у Дзяр­жаў­ную праграму іна­ва­цый­на­га развіцця Рэспублікі Беларусь. Та­му ён для нас вельмі важны, – пад­к­рэс­ліў Уладзімір Васільевіч Краў­цоў. – І мы да­мо­ві­лі­ся, што сё­ле­та, у верасні, праект павінны за­вяр­шыць, правесці пус­ка­на­ла­дач­ныя работы і атрымаць пробную пар­тыю прадукцыі. Што ў ТАА “Праймілк” менавіта та­кія планы, запэўніў яго дырэктар В.А. Рэгілевіч. Дата ўводу прад­п­ры­ем­с­т­ва прызначана на снежань бя­гу­ча­га года, але пер­шая партыя пра­дук­цыі, мяркуецца, з’явіцца ўжо ў верасні. На сённяшні дзень га­тоў­насць аб’екта – звыш 42 пра­цэн­таў. Генеральным падрадчыкам на бу­даў­ніц­т­ве выступае філіял “Шчучынская МПМК -167” ААТ “Гроднааблсельбуд”. Маштаб ра­бот на прасторнай пляцоўцы ўраж­вае: адначасова з узвядзеннем выт­вор­чых карпусоў ідзе мантаж аб­с­та­ля­ван­ня і ме­та­ла­кан­с­т­рук­цый. Штодзень на будоўлі пра­цу­юць каля сотні шчучынскіх бу­даў­ні­коў і спецыялістаў ААТ “Прамтэхмантаж”. Дарэчы, на но­вым прадпрыемстве будзе ство­ра­на больш за 100 рабочых месцаў.Падчас гэтай рабочай паездкі стар­шы­ня аблвыканкама У.В. Краў­цоў пабываў на яшчэ адной бу­даў­ні­чай пляцоўцы – ля Скоржыкаў, дзе ўзводзіцца ма­лоч­на­та­вар­ная фер­ма на 777 галоў. Аб ходзе ра­бот на аб’екце далажыў гу­бер­на­та­ру дырэктар ААТ “Шчучынаграпрадукт” Б.М. Куц. У пры­ват­нас­ці, кіраўнік  патлумачыў:– Пабудаваны першы пускавы ком­п­лекс – пяць траншэй на 10 ты­сяч тон кар­моў. На падыходзе дру­гі, які ўключае ў сябе кароўнік, цэх су­хас­тою,  даільна-ма­лоч­ны блок, радзі­ль­нае аддзяленне. Га­тоў­насць аб’екта даволі высокая. Пас­ля за­вяр­шэн­ня другой чаргі бу­даў­ніц­т­ва памяшканні пачнём за­паў­няць пагалоўем. Па словах кіраўніка “Шчучынаграпрадукта”, бу­даў­ніц­т­ва новай фермы – самы вы­гад­ны пра­ект для гаспадаркі: ён даз­во­ліць аптымізаваць усю яе ма­лоч­ную галіну і вый­с­ці на новыя ру­бя­жы па надоях і вытворчасці ма­ла­ка.