Пастаўскаму раённаму краязнаўчаму музею — 40 гадоў

  • Вераніка Філановіч, Пастаўскі край 15/2016 от 24 февраля 2016 29 февраля 2016 09:48 Культура Беларуская

    СоракгадоўтамуПастаўскіраённыкраязнаўчымузейупершынюадчыніўсваедзверыдлянаведвальнікаў. Прагісторыюісучаснасцьустановыкарэспандэнт«Пастаўскагакраю» гутарыцьздырэктараммузеяРаісайЛеанідаўнайКУРАЧЭНКА. 

    Раскажыце, каліласка, прагісторыюстварэннямузеяіягоасноўныяфункцыі.

    — Пастаўскі раённы краязнаўчы музей заснаваны ў 1974 годзе. У аснову яго экспанатаў лягла калекцыя прадметаў, сабраных настаўнікам гісторыі гарадской сярэдняй школы №1 Мікалаем Дзмітрыевічам Лукічовым. Музей размяшчаецца ў будынку, які з’яўляецца помнікам архітэктуры XVIII стагоддзя, пабудаваным графам Антоніем Тызенгаўзам, у складзе першай у Беларусі ансамблевай архітэктурнай забудовы Рыначнай плошчы.

    Сваіх першых наведвальнікаў музей прыняў праз два гады — 26 лютага 1976 года. У той час установу ўзначальваў Віктар Канстанцінавіч Стахоўскі, чалавек, які самазабыўна любіў Беларусь. Ён, а таксама іншыя дырэктары, навуковыя супрацоўнікі і мастакі-афарміцелі  Яўгеній Януш, Іван Катовіч і Іосіф Атрахімовіч прыклалі нямала намаганняў для станаўлення і развіцця музея. Сёння мы з удзячнасцю ўспамінаем кожнага з іх.

    Установу ў розныя часы ўзначальвалі Людміла Паўлаўна Старунова, Віктар Канстанцінавіч Стахоўскі, Таццяна Якаўлеўна Шчукіна, Лізавета Ціханаўна Валетка, Марына Анатольеўна Селядцова. Кожны з іх зрабіў свой унёсак у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны раёна.

    У пачатку 90-х гадоў пад кіраўніцтвам Лізаветы Ціханаўны Валетка, якая ўзначальвала музей на працягу чвэрці стагоддзя, была ажыццёўлена рэканструкцыя ўстановы. Адкрылася новая экспазіцыя, якую аформіў мастак Віктар Герасімавіч Дзядзенка. Яна дзейнічае і па сённяшні дзень і ўражвае сваёй цеплынёй, адпаведнасцю рэчаіснасці і прыгажосцю, што адзначаюць нават сталічныя госці. Сёння ў музеі захоўваецца больш за 16 тысяч прадметаў. А дзевяць гадоў таму ўстанова набыла статус юрыдычнай асобы і права на ліцэнзійную дзейнасць з каштоўнымі металамі і зброяй.

    Што да асноўных функцый музея, то гэта збор, захоўванне, вывучэнне, экспанаванне і папулярызацыя матэрыяльных сведчанняў пра чалавека і навакольны свет.

    — Раіса Леанідаўна, а як папаўняецца музейны фонд?

    — Усе прадметы музей атрымлівае ў дар, і, карыстаючыся выпадкам, хачу па­дзякаваць усім нашым дарыльшчыкам. Надзвычай каштоўнымі экспанатамі ўзбагацілі музейны фонд Р. В. Падгол, А. В. Асяненка, П. Ф. Курто, В. Б. Жамойдзь, Г. З. Вялічка, В. С. Крукоўская, У. А. Багданаў, А. Г. Майсяёнак, І. П. Зямчонак, М. С. Скрыдлеўская, І. М. Пракаповіч, М. Н. Гіль, А. Р. Мацур, А. А. Ільін.

    Неацэнную спонсарскую дапамогу музею аказалі кіраўнікі ААТ «Варапаеўскі ДАК», ПВУП «Пастаўскі мэблевы цэнтр», ААТ «Паставымэбля», УП «Завод Беліт», ДКУАБП «Рассвет Пастаўскі», УАЗ «Пастаўская ЦРБ», а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі А. П. Сакалоўскі і В. В. Цалко.

    — Адной з форм работы музея з’яўляецца выставачная дзейнасць. Чым у апошні час здзіўлялі наведвальнікаў?

    — Музей актыўна арганізоўвае выставы як з уласных фондаў, так і з фондаў іншых музеяў і прыватных калекцый. Упэўнена, многім запомніліся выстава васковых фігур «Гісторыя ў асобах», выстава, прысвечаная 50-годдзю ракетных войск стратэгічнага прызначэння, работы мастака па метале Юрыя Фурса і маладых фатографаў з фотаклуба «Светосила». Вялікую зацікаўленасць у наведвальнікаў выклікалі экспазіцыі эксклюзіўных аўтарскіх вырабаў «Абрэзкавы домік» Алены Мацяш, манатыпія мастака Аляксандра Куцкевіча, карцін «Зямное і вечнае» Сяргея Дацэнкі, а таксама выставы, прадстаўленыя пасольствамі Японіі і Кітая. Прайшла цэлая серыя выстаў «Ramzes» індывідуальнага прадпрымальніка Рамазана Махмудава: «Матылькі, якія пырхаюць», «Халодная зброя ўсіх часоў і народаў», «Ракавінкі і каралы сусветных акіянаў» і іншыя.

    Акрамя гэтага, у музеі адбыўся вечар сустрэчы з музыкантам-педагогам Віктарам Вячаслававічам Фадзеевым. Ён даў тысячы канцэртаў у блізкім і далёкім замежжы, не перастаючы, марыць пра выступленне на сваёй радзіме, у Паставах. Яго жаданне здейснілася.

    — Над чым працуеце зараз?

    — Рыхтуемся да чарговай Міжнароднай канферэнцыі «Гісторыя ў імя міру», прысвечанай 100-годдзю «Нарачанскай аперацыі», якая засланіла ад знішчэння французскі горад Вердэн. Пры падтрымцы Пастаўскага і Мядзельскага райвыканкамаў на базе нашага музея, Нацыянальнага парку «Нарачанскі» і Беларускага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны збяруцца прадстаўнікі чатырох дзяржаў, каб успомніць пра гераізм воінаў-абаронцаў, нагадаць нашчадкам пра абавязак памяці. 18 мая, у Міжнародны дзень музеяў, плануем правядзенне штогадовай акцыі «Ноч музеяў», падчас якой наша ўстанова будзе працаваць да поўначы. У рамках Міжнароднага фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік» рыхтуемся адзначыць 200-годдзе арніталагічнага музея, створанага графам Канстанцінам Тызенгаўзам у сваім палацы. Калісьці гэты музей быў вядучым навуковым цэнтрам па арніталогіі ў Еўропе. У хуткім часе чакаем выставу-квэст васковых фігур «Кола гісторыі». Ва ўсім свеце вялікую папулярнасць набывае інтэрактыўны турызм. Наш музей таксама не застаўся ў баку ад сучасных тэндэнцый — навуковым супрацоўнікам Вадзімам Шышко распрацаваны турыстычны маршрут «Па слядах Першай сусветнай вайны».

    — Што пажадаеце калектыву ў юбілей музея?

    — Віншую ўсіх цяперашніх і былых супрацоўнікаў з 40-годдзем установы! Жадаю здароўя, цікавых адкрыццяў, творчага натхнення і дабрабыту. Няхай вашы дамы поў­няцца святлом і ўтульнасцю, а цяпло сэрцаў блізкіх людзей надае новыя сілы для высакароднай і самаадданай працы.

    Теги: