Не кожны гаспадар ― добры прыклад

  • Сергей Жарносенко, Лоеўскі край Лоевский край№11 от 19 марта 2016 Скачать номер 21 марта 2016 11:29 Природа и экология Беларуская

    Паступова ажывае лоеўская зямля пасля нядаўніх халадоў. А з наступленнем вясны з’яўляюцца і новыя клопаты, у тым ліку па навядзенню парадку ў родным гарпасёлку. І трэба сказаць, у асноўным лаяўчане імкнуцца зрабіць усё магчымае, каб домаўладанні і ўчасткі былі дагледжанымі, мелі прывабны выгляд. Прыемна было пазіраць на двары, дзе жывуць сапраўдныя гаспадары. Здавалася б, увесь маленькі Лоеў павінен ззяць такой ўпарадкаванасцю.

    Але рэальнасць не заўсёды супадае з нашымі ўяўленнямі. На жаль, не кожны дамаўласнік можа служыць прыкладам гаспадарлівасці. Нам давялося сутыкнуцца з адкрытай чалавечай абыякавасцю да парадку: састарэлыя агароджы, двары, заваленыя смеццем і заросшыя хмызняком і бур’янам. Дзе ж гаспадарчая рука, няўжо так цяжка ўпарадкаваць сваю тэрыторыю і жыллё? Як вядома, дурны прыклад заразны, таму выклікае занепакоенасць тое, якім будзе гарпасёлак пры такіх адносінах да чысціні і дагледжанасці. Лаяўчане, давайце, пачынаючы з сваіх домаўладанняў, разам прыводзіць у парадак наш агульны дом, каб зрабіць яго сапраўды прыгожым і квітнеючым!

    Теги: