Не замарудзiць на старце...

  • Алена ЗБІРЭНКА, Працоўная слава № 29 от 15 апреля 2016 Скачать номер 15 апреля 2016 11:52 Общество Беларуская

    Дэфіцыту на ГЗМ і  запасныя часткі няма, угнаенні ўнесены згодна з патрабаваннямі аграхіміі.  

       Большая частка насеннага фонду яравых ячменю, аўса, пшаніцы, зернебабовых ужо ў раллі. Незасеянымі застаюцца толькі самыя цяжкадаступныя, забалочаныя і аддаленыя ўчасткі ворыва. У сельгаспрадпрыемстве мяркуюць, што “адстраляюцца” з пасяўной кампаніяй за які тыдзень. Потым усе сілы будуць кінуты на пасадку бульбы, пад якую сёлета адведзена 100 гектараў.

        Увесь светлавы дзень заняты на сяўбе механізатар гаспадаркі Аляксандр ПАТРЭБКА. Яму не прывыкаць да такога раскладу, бо ў даручанай справе далёка не навічок. Ведае, што вясенні дзень год корміць, і калі замарудзіш на старце, то няма чаго разлічваць на добры ўраджай.  

    фота аўтара