Дзень аховы працы

  • Андрэй КВІР., Дняпроўская праўда №31(10201) от 20 апреля 2016 Скачать номер 21 апреля 2016 08:56 Общество Беларуская

    15 красавіка на базе ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі “Дуброўна-Камунальнік” адбыўся абласны семінар, на якім абмяркоўваліся пытанні аховы працы ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі вобласці, куды былі запрошаны галоўныя інжынеры і спецыялісты па ахове працы прадпрыемстваў ЖКГ Віцебшчыны.

    Адкрыў семінар першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення ЖКГ Дзмітрый Герасімаў, які запатрабаваў ад спецыялістаў ЖКГ адносіцца да правядзення мерапрыемстваў па ахове працы і тэхнікі бяспекі з усёй адказнасцю, бо ад гэтага ў многім залежыць здароўе, а часам, і жыццё людзей.

    Выбар правядзення вучобы-семінара на базе Дубровенскай ЖКГ не выпадковы. У кастрычніку 2014 года ў кацельнай ЖКГ, што размешчана ў мікрараёне “Будаўнік” г.Дуброўна, адбыўся выбух, у выніку якога быў нанесены значны матэрыяльны ўрон. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

    Што зроблена на прадпрыемстве, каб падобнага не паўтарылася ў будучым? Аб гэтым удзельнікам семінара расказаў галоўны інжынер УП ЖКГ “Дуброўна-Камунальнік” Канстанцін Казакевіч. Размова адбылася ў кацельні, дзе адбыўся выбух. Тут у 2015 годзе праведзены капітальны рамонт і рэканструкцыя. Замест катла, у якім раней у якасці паліва выкарыстоўваліся дровы і пераважала цяжкая ручная праца, устаноўлены кацёл, у якім у якасці паліва выкарыстоўваецца фрэзерны торф. Падача паліва ажыццяўляецца ў аўтаматычным рэжыме. У ходзе рэканструкцыі карэнным чынам палепшыліся ўмовы працы абслуговага персаналу. Для аператараў кацельні тут ёсць утульныя бытавыя пакоі.

    Потым удзельнікі семінара пабывалі ў рамонтна-будаўнічым участку УП ЖКГ “Дуброўна-Камунальнік”. Тут абсталявана вучэбная пляцоўка, дзе работнікі водаправодна-каналізацыйнай сістэмы ЖКГ праводзяць трэніроўкі па ажыццяўленні дзеянняў пры ліквідацыі аварый на аб’ектах водаправодна-каналізацыйных сістэм. Свае практычныя навыкі па чыстцы трубаправода ў каналізацыйным калодзежы пры захаванні ўсіх правілаў тэхнікі бяспекі прадэманстравалі работнікі ЖКГ.

    У адным з памяшканняў рамонтна-будаўнічага ўчастка ўдзель¬нікі семінара пазнаёміліся з арганізацыяй работы кабінета па ахове працы, а таксама наведалі санітарна-бытавыя памяшканні для работнікаў прадпрыемства.

    У ААТ “Дубровенскі льнозавод” работнікі ЖКГ з іншых раёнаў вобласці пазнаёміліся з работай энергаўстаноўкі, якая прыводзіцца ў дзеянне з дапамогай пары пры спальванні ў катлах кастры.

    У актавай зале райвыканкама былі падведзены вынікі семінара.

    Падобныя дні аховы працы, па словах Дзмітрыя Герасімава, будуць праводзіцца ў далейшым і ў іншых раёнах вобласці