Малюнак у абарону прыроды

  • Наталья СЕЛЕЗНЁВА, Слуцкий край №147-152 (15248-15253) от 03 июня 2016 Скачать номер 03 июня 2016 08:21 Калейдоскоп Беларуская

    З гэтай нагоды ў СШ №12 днямі завіталі начальнік Слуцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Аляксандравіч Цыбулька і дырэктар ДУА «Слуцкі эколага-біялагічны цэнтр навучэнцаў»  Тамара Анатольеўна Каляда.

    Сустрэліся з пераможцай і яе мамай Вікторыяй Васільеўнай Марчанка, якая працуе ў школе педагогам, а таксама кіраўнік Дашы ў гэтым праекце.

    – У мастацкай школе не займаюся, але маляваць люблю. У цэнтры свайго малюнка я размясціла зубра, ён – сімвал Беларусі, – расказала нам Даша. – Доўгі час людзі знішчалі гэтых жывёл, таму сёння на зямлі іх засталося нямнога. У Беларусі яны жывуць у Белавежскай пушчы. Я вельмі люблю бываць на прыродзе, хачу, каб  нашы лясы, рэкі, азёры былі чыстымі, каб там добра жылося звярам, птушкам, рыбам. А для гэтага людзі абавязаны не смеціць, берагчы прыроду.

    У прысутнасці іншых вучняў школы ва ўрачыстай абстаноўцы начальнік Слуцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Аляксандравіч Цыбулька ўручыў Дар’і Марчанка падарунак – выдатную кнігу «Лучшие сказки о природе».

    Як расказала дырэктар Слуцкага эколага-біялагічнага цэнтра навучэнцаў Тамара Анатольеўна Каляда, слуцкія школьнікі прынялі актыўны ўдзел у раённым этапе конкурсу – прадставілі мноства разнастайных малюнкаў актуальнай экалагічнай тэматыкі. Усе яны адзначаны сертыфікатамі ўдзельнікаў конкурсу Слуцкага эколага-біялагічнага цэнтра.

    Теги: