Працавітыя, хуткія, спрытныя…

  • Ірына КАВАЛЕНКА, Слуцкий край 161-166 (15262-15267) от 17 июня 2016 Скачать номер 21 июня 2016 08:18 Спорт Беларуская

    Арганізатары спартакіяды – упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, раённы аграпрамысловы саюз.

    Падчас урачыстага адкрыцця спартакіяды віталі прысутных першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Яўгенавіч Лешчанка, старшыня раённага аграпрамысловага саюза

    Іван Іванавіч Барысавец. Удалага старту пажадала ўдзельнікам старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Людміла Анатольеўна Янук.

    Атмасфера святочнасці, прыўзнятага настрою і сапраўднага спартыўнага азарту панавала на пляцоўках. Удзельнікі спартакіяды спаборнічалі ў гіравым спорце, дартсе, перацягванні каната, скачках праз скакалку і іншых спартыўных відах як у камандным, так і ў індывідуальным заліках. У імправізаваным ціры кіраўнікі і намеснікі кіраўнікоў высвятлялі, хто самы меткі. Падчас падняцця гіры ўсе з нецярпеннем чакалі бяззменнага лідара спаборніцтваў – прадстаўніка ААТ «Слуцкі мясакамбінат» Сяргея Рыгоравіча Бартошыка. Выконваючы абавязкі дырэктара ААТ «Вітка-Агра» Вадзім Аляксандравіч Давідовіч не толькі страляў з пнеўматычнай вінтоўкі, але таксама паднімаў гіру, разам з іншымі перацягваў канат.

    – У складзе нашай каманды – у асноўным моладзь. Спадзяёмся на іх спрытнасць, – гаворыць начальнік аддзела кадравай і арганізацыйнай работы ААТ «Слуцкі Аграсэрвіс» Ірына Віктараўна Васілевіч. – Менавіта я ўдзельнічала ў эстафеце. На жаль, вецер крыху перашкаджае, але спадзяёмся на добры вынік.

    Упершыню ўдзельнічаў у спартакіядзе Дзмітрый Сяргеевіч Андрасюк, ён – аграном-хімік, праходзіць вытворчую практыку ў філіяле «Падсобная сельская гаспадарка» ААТ «Слуцкі мясакамбінат».

    – Цікава і захапляльна, – дзеліцца ўражаннямі Дзмітрый Сяргеевіч. – Я кідаў мяч у баскетбольнае кальцо. Спадзяваўся на лепшы вынік, але крыху вецер «дапамог». Займаўся баскетболам ва ўніверсітэце, магчыма, паўплывалі два месяцы адсутнасці трэніровак.

    На спартакіядзе было нямала балельшчыкаў, якія падтрымлівалі сваіх калег і родных.

    Асаблівы азарт панаваў на стадыёне падчас перацягвання каната. Гэта трэба было бачыць! Некаторыя каманды добра падрыхтаваліся – сапраўдных асілкаў заахвоцілі да спаборніцтваў. Не было роўных у гэтым відзе спорту камандам ААТ «Слуцкі мясакамбінат» і СГФ «Агра-Замосце» ААТ «Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў». А калі спаборнічалі каманды эксперыментальнай базы «Танежыцы» і СГФ «Агра-Замосце» ААТ «Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў», здавалася, што вось-вось – і парвецца канат. Неаднаразова перамагала іншых каманда саўгаса «Слуцк» пад кіраўніцтвам дырэктара Аляксея Сяргеевіча Родзіка.

    У эстафеце перамаглі каманды ААТ «Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў» і саўгаса «Рачкавічы». Дарэчы, па выніках эстафеты роўную колькасць балаў набралі каманды льнозавода і КХП. А па ўмовах спартакіяды павінен быць адзін пераможца. Вырашальнымі сталі сотыя долі хвіліны.

    Як адзначыў падчас узнагароджання пераможцаў начальнік упраўлення

    сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Уладзімір Яўгенавіч Лешчанка, удзельнікі спаборніцтваў прадэманстравалі добрую фізічную форму, сапраўдны камандны дух, волю да перамогі і даказалі, што дасягаць добрых вынікаў могуць не толькі на вытворчых аб’ектах.

    У асабістых заліках вылучыліся: скачкі цераз скакалку – Кацярына Мікалаеўна Гарэлава (філіял «Падсобная сельская гаспадарка» ААТ «Слуцкі мясакамбінат») і Валянціна Юр’еўна Бароўская (ААТ «Слуцкі мясакамбінат»); дартс – Святлана Васільеўна Шыловіч (ААТ «Слуцкі льнозавод»), Юрый Мікалаевіч Дубовік (СГФ «Крывая Града» ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат»), Яўгеній Мікалаевіч Рамашка (упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама), сярод старшыняў прафкамаў – Валянціна Фёдараўна Уласевіч (ПСГ «Наша Ніва» ААТ «Слуцкі мясакамбінат»); стральба – Вадзім Аляксандравіч Давідовіч (ААТ «Вітка-Агра»), Віктар Віктаравіч Машчынскі (ДУП «Слуцкае ПМС»); гіравы спорт – Сяргей Рыгоравіч Бартошык (ААТ «Слуцкі мясакамбінат»), Яўгеній Міхайлавіч Лявончык (ПСГ «Грэск» ААТ «Слуцкі мясакамбінат»); кідкі ў кальцо – Міхаіл Віктаравіч Лемеш (ААТ «Вітка-Агра»), Кацярына Анатольеўна Ермаловіч (ААТ «Слуцкі ЗПТА»), Дзмітрый Аляксандравіч Красілевіч (ААТ «Слуцкі льнозавод»).

    Па выніках спаборніцтваў першае месца занялі каманды РСУП «Саўгас «Слуцк» і ААТ «Слуцкі мясакамбінат», другое – КСУП «Эксперыментальная база «Танежыцы» і ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», трэцяе – ААТ «Вясейскі Пакроў» і ААТ «Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў».

    Каманды-пераможцы адзначаны кубкамі, дыпломамі і грашовымі прызамі, таксама дыпломамі і прызамі заахвочаны пераможцы ў асабістых заліках.

    Теги: