Обладателями золотой, серебряной и бронзовой “палитры” стали учащиеся КГПК

  • Людміла ДУБІНА, Кобрынскі веснік 54 от 06 июля 2016 07 июля 2016 08:41 Калейдоскоп Беларуская

    Усе галоўныя ўзнагароды ў VI міжнародным біенале мастацкай творчасці моладзі “Захапленні і таленты-2016” за статуэтку бургамістра г. Бельска-Падляскага “Залатая, сярэбраная і бронзавая палітра” ва ўзроставай катэгорыі 16 — 20 гадоў атрымалі кабрынчане – навучэнцы Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа. Нагадаем, што ў красавіку польскай дэлегацыяй з Бельскага Дома культуры было адабрана каля 50 работ, выкананых у разнастайных тэхніках выяўленчага мастацтва.

    Вынікі конкурсу былі абвешчаны ў межах святкавання XXXVII Дзён Бельска-Падляскага з удзелам сардэчна запрошаных на свята нашых землякоў: намесніка дырэктара па вытворчым навучанні політэхнічнага каледжа Аляксандра Юшчука, надзеленага “на час” функцыямі дырэктара каледжа, і выкладчыкаў установы Ірыны Гулюты і Алёны Сіняк. Абладальнікамі залатой, сярэбранай і бронзавай “палітры” сталі Валянціна Верамко, Юрый Любімаў, Аліса Шыманчык (адпаведна). Граматамі за творчасць былі ўзнагароджаны Людміла Сергіевіч, Камелія Архіпава, Ларыса Прылуцкая і Аляксандра Папова.

    Варта адзначыць, што Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж заўсёды паспяхова ўдзельнічае ў разнастайных конкурсах і фестывалях, перамога ж у Польшчы, дзе спаборніцтва вызначалася вялікай колькасцю ўдзельнікаў, стала чарговым доказам таго, наколькі таленавітыя нашы землякі.

    Абсалютная перамога каляджан вельмі ўразіла палякаў. За прафесіяналізм і творчую работу былі ўзнагароджаны граматамі вышэйадзначаная Ірына Гулюта і майстар вытворчага навучання Аксана Селівончык, якія падрыхтавалі пераможцаў. Дарэчы, у межах свята з удзелам педагогаў каледжа прайшлі майстар-класы для дзяцей і моладзі Польшчы.

    Упэўненае і творчае выступленне навучэнцаў Кобрынскага політэхнічнага каледжа ў дадзеным фестывалі адкрыла ім новыя перспектывы. Ужо ў студзені наступнага года нашых землякоў ізноў чакаюць у Польшчы, каб пераняць іх вопыт у адлюстраванні навакольнага свету, на які, мы, беларусы, глядзім з вялікай пашанай і любоўю.

    Людміла ДУБІНА.

    НА ЗДЫМКУ: Васілій Дземідовіч (у цэнтры), Аксана Селівончык (другая злева), Ірына Гулюта (трэцяя справа) з пераможцамі.

    Фота аўтара.