Інвестыцыі ў самае каштоўнае

  • Мікола СЯНКЕВІЧ, Народная трыбуна 30/2016 от 22 июля 2016 25 июля 2016 22:17 Здоровье Беларуская

    Завяршэння будаўніцтва аб’екта ўсе чакалі з вялікім нецярпеннем.

    Старая паліклініка, пабудаваная яшчэ ў 1970 годзе, была разлічана ўсяго на 124 наведванні ў змену і даўно не адпавядала неабходным тэхнічным стандартам. Каб выйсці са складанага становішча, работу многіх службаў даводзілася арганізоўваць у розных карпусах цэнтральнай раённай бальніцы, што было вельмі нязручна. Цяпер гэта ў мінулым: прыём наведвальнікаў усе ўрачы вядуць у адным памяшканні, што добра як для іх, так і для пацыентаў. 

    Рэканструкцыя паліклінікі з новым будаўніцтвам пачалася ў 2011 годзе. З абласнога і раённага бюджэтаў на гэта выдаткавана звыш 17 мільярдаў недэнамінаваных рублёў, у тым ліку каля 2 мільярдаў на абсталяванне. Затое цяпер камянчанам ёсць чым ганарыцца: у новым двухпавярховым будынку размясціліся дзіцячая кансультацыя, стаматалогія, кабінеты спецыялістаў. Дактары могуць прыняць за змену каля 400 наведвальнікаў. Выступаючы на ўрачыстым адкрыцці паліклінікі, намеснік старшыні аблвыканкама Леанід Цупрык акцэнтаваў увагу прысутных на тым, што новае, па-сучаснаму абсталяванае памяшканне – гэта чарговы прыклад пацвярджэння рэалістычнасці той палітыкі, якую праводзіць дзяржава ў сацыяльнай сферы, у першую чаргу – у галіне аховы здароўя. Яе плён на Брэстчыне – дзясяткі сучасных медыцынскіх устаноў, новае абсталяванне і тэхналогіі, высокі ўзровень даступнасці і якасці лячэння, урэшце, паляпшэнне дэмаграфічных паказчыкаў. Як паведаміў Леанід Аляксандравіч, хутка   ў  Брэсце адкрыецца спальны корпус рэабілітацыйнага дзіцячага цэнтра “Тонус”. Да канца года плануецца ўвесці ў эксплуатацыю інфекцыйны корпус абласной бальніцы. Усё гэта інвестыцыі ў самае дарагое, што ёсць у чалавека, – яго здароўе. 

    Важную для горада і раёна падзею набліжала многа неабыякавых людзей. Старшыня Камянецкага райвыканкама Валянцін  Зайчук падзякаваў найперш кіраўніцтву і працаўнікам ПМК-14 і СПМК-19, якія вялі будаўніцтва, а таксама медыкам і галоўнаму ўрачу раённай бальніцы Івану Карасінскаму. Валянцін Міхайлавіч заўважыў, што горад атрымаў выдатны падарунак да свайго 740-годдзя, якое будзе адзначацца ў гэтую суботу. 

    Ад імя працаўнікоў адкрытага акцыянернага таварыства “Відамлянскае” – а гэта ажно 40 прылеглых да раённага цэнтра населеных пунктаў – усіх медыкаў і гараджан цёпла павіншаваў дырэктар прадпрыемства Міхаіл Страпко. Людзі вёскі, зазначыў ён, вельмі ўдзячны за клопат пра іх здароўе. Відамлянцы прыехалі не з пустымі рукамі – спецыяльны халадзільнік медыкам абавязкова спатрэбіцца.   

    У сваю чаргу галоўны ўрач Камянецкай цэнтральнай раённай бальніцы Іван Карасінскі, атрымліваючы сімвалічны ключ з рук  генеральнага падрадчыка, начальніка камянецкай ПМК-14 Аляксандра Суслава, запэўніў, што медыкі заўсёды гатовы своечасова прыйсці на дапамогу тым, каму яна неабходна, а новыя ўмовы працы накладваюць на іх яшчэ большую адказнасць... 

    Пасля непрацяглай экскурсіі па кабінетах новай паліклінікі, якая ўжо вядзе прыём, у гутарцы з журналістамі Леанід Цупрык расказаў, што ў апошнія гады на Брэстчыне ўдалося значна палепшыць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстаноў аховы здароўя. На парадку дня – далейшае павышэнне якасці лячэння. Фактычна вырашана пытанне забеспячэння  вобласці медыцынскімі кадрамі, а ў 2017 го-

    дзе яно будзе знята канчаткова. “Ёсць медыцына прыватная, стра-хавая і дзяржаўная. Але не настолькі важныя формы, колькі даступнасць. Якасць і даступнасць  – найважнейшыя крытэрыі ацэнкі работы сістэмы аховы здароўя,” – падвёў вынік Леанід Аляксандравіч.