Абмяркоўваліся пытанні бяспекі

  • О. Глухова, Веснік Чэрыкаўшчыны 64 (11081) от 24 августа 2016 24 августа 2016 09:25 Общество Беларуская

    Улічваючы тое, што ў накірунку забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці грамадства працуе не адна служба, абмеркаванне гэтага пытання было пабудавана такім чынам, што прадстаўнікі кожнай службы мелі магчымасць падвесці некаторыя вынікі сваёй працы.

    Па выніках сямі месяцаў бягучага года ў Чэрыкаўскім раёне адзначана зніжэнне колькасці злачынстваў: 83 супраць 97 за аналагічны перыяд мінулага года. Такі факт агучыў першы намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Сяргей Самсонаў. Ён таксама завастрыў увагу прысутных на тым, што за ўказаны прамежак часу ў раёне не дапушчаны рост цяжкіх злачынстваў: калі ў мінулым годзе было здзейснена тры такіх злачынствы, то сёлета — два (спроба забойства і прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў). Таксама на Чэрыкаўшчыне адзначаецца зніжэнне злачынстваў, здзейсненых асобамі, якія былі раней асу-джаны.

    Аднак разам з тым адносна мінулага года  павялічылася колькасць  злачынстваў, здзейсненых непаўналетнімі. Прычым гэтыя крадзяжы былі здзейснены ў мінулым 2015 годзе, а раследаванні па іх былі скончаны толькі ў 2016 годзе. Дарэчы, у ходзе абмеркавання гэтага моманту было адзначана, што здзяйсненню крадзяжоў непаўналетнімі паспрыялі паніжаны кантроль за імі з боку настаўнікаў падчас знаходжання іх на вучобе і, безумоўна, своеасаблівы прабел у выхаванні бацькамі. Аднак усё гэта папраўна.

    Супрацоўнікамі АУС райвыканкама сёлета працягвалася работа па выкананню антыалкагольнага заканадаўства.

    — За сем месяцаў 2016 года выяўлена і канфіскавана 128 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці, да адміністратыўнай адказнасці прыцягнута 34 грамадзяніна, — праінфармаваў Сяргей Пятровіч. — Не дапушчана фактаў атручвання сурагатным алкаголем.

    За разглядаемы перыяд у Чэрыкаўскім раёне адбылося 3 пажары, на адным з іх загінуў чалавек. Аб гэтым паведаміў начальнік раённага аддзела па надзвычайным сітуацыям Алег Пашкевіч. Прычынамі пажараў сталі неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога абсталявання, прычына аднаго пажара яшчэ высвятляецца, канстатаваў Алег Тадэвушавіч.

    Мерапрыемствы, якія праводзяцца ў мэтах прафілактыкі пажараў, усім вядомы: гэта работа назіральнай камісіі, размовы падчас правядзення сельскіх сходаў, выезда агітацыйнага цягніка “Клопат”, правядзення адзіных дзён інфармавання ў працоўных калектывах Чэрыкаўшчыны. Таксама дзеля ўдасканалення работы Алег Пашкевіч прапанаваў у кожным сельсавеце ўсталяваць інфармацыйны стэнд, на якім у вольным доступе будзе знаходзіцца карысная інфармацыя.

    Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай ахове райвыканкама Вольга Мардыка расказала пра мерапрыемствы па ахове працы, якія праводзяцца ў арганізацыях, прадпрыемствах, установах раёна. У іх ліку маніторынгі выканання правілаў па ахове працы, навучальныя семінары з адказнымі за вядзенне гэтага накірунку. Сёлета гэтыя мера-прыемствы былі аб’яднаны 6 месячнікамі па ахове працы. Праводзімая работа мае свой плён: у гэтым годзе не адбылося ніводнага няшчаснага выпадку на вытворчасці.

    Таксама на пасяджэнні разглядаліся іншыя пытанні, па кожнаму з іх было прынята адпаведнае рашэнне.

    Теги: