Клятве Гіпакрата верныя

  • Анна Каспер, Дзянніца 92/2016 от 26 ноября 2016 Скачать номер 28 ноября 2016 16:35 Здоровье Беларуская

    Гісторыя бальніцы вяртае нас у да­лё­кі-блізкі 1946 год, менавіта та­ды яна і была заснавана. У не­вя­ліч­кім будынку маглі паправіць зда­роўе ўсяго12 пацыентаў – столькі лож­каў налічвалася ў стацыянары. У той час у Астрынскай бальніцы пра­ца­ва­лі 18 медыкаў. Першым га­лоў­ным урачом быў І.К. Сямашка. У хуткім часе з’явілася патрэба ў па­шы­рэн­ні плошчаў. Таму ў 1956 годзе пачалося будаўніцтва двух­па­вяр­хо­ва­га будынка на 50 ложкаў і корпуса інфекцыйнага ад­дзя­лен­ня. Пазней тут пачнуць працаваць тэ­ра­пеў­тыч­нае, гінекалагічнае, хі­рур­гіч­нае, радзільнае, аф­та­ль­ма­ла­гіч­нае і дзіцячае аддзяленні. Прыемна, што гісторыя Ас­т­рын­с­кай бальніцы беражліва захоўвае імё­ны дарагіх мне людзей. На яе бу­даў­ніц­т­ве ў свой час шчыраваў мой дзядуля-сталяр – Уладзімір Ва­сі­ль­е­віч Рышкевіч. І па сённяшні дзень працэдурнай медыцынскай сяс­т­рой працуе мама – Ганна Уладзі­мі­раў­на Каспер. 42 гады не раз­віт­ва­ец­ца яна са сваім белым ха­ла­там, з асаблівай цеплынёй ус­па­мі­нае калег, з якімі пачыналі пра­ца­ваць, і шчыра радуецца за доб­рыя перамены дня сённяшняга. Астрынскай бальніцы заўсёды шан­ца­ва­ла на добрых спе­цы­я­ліс­таў. Узначальвалі яе вы­со­как­ва­лі­фі­ка­ва­ныя ўрачы, людзі, адданыя сва­ёй прафесіі: І.К. Сямашка, А.С. Мар­га­ры­таў, М.І. Васільеў, А.Ф. Іваш­ка, Н.П. Баркоўская, Л.І. Ру­сель, І.М. Музычка, У.В. Сазонаў, У.А. Будроўскі.  Эстафету ў во­пыт­ных калег пераняла загадчыца Але­на Іванаўна Кучынская, і вось ужо больш за 20 гадоў блізка да сэр­ца ўспрымае боль і радасць сва­іх пацыентаў. Сёння ў бальніцы пра­цу­юць 70  адданых сваёй спра­ве спецыялістаў. У кожнага быў свой шлях у медыцыну, але сёння іх усіх аб’ядноўвае вернасць і ад­да­насць прафесіі. Алена Іванаўна Кучынская ўспа­мі­нае, як не­ка­лі сама рабіла пер­шыя са­мас­той­ныя крокі ў прафесію ў ме­дус­та­но­вах Першамайска, Но­ва­га Два­ра і Берштаў, як прыйшла пра­ца­ваць у Астрыну на некалькі га­доў і засталася тут на ўсё жыццё. Та­га­час­ны галоўны ўрач раёна А.П. Майстровіч яшчэ тады заў­ва­жыў прафесіянальныя і ар­га­ні­за­цый­ныя здольнасці ма­ла­до­га тэ­ра­пеў­та. Аказаны да­вер на пасадзе кі­раў­ні­ка медустановы Алена Іва­наў­на апраўдала, няг­ледзя­чы на тое, што была са­мым маладым ура­чом. За доб­ра­сум­лен­ную працу не раз уз­на­га­род­ж­ва­ла­ся – у тым лі­ку і  Ганаровай гра­ма­тай Мі­ніс­тэр­с­т­ва аховы зда­роўя Рэспублікі Бе­ла­русь. Шмат доб­рых спраў зра­бі­ла ва імя ме­ды­цы­ны А.І. Ку­чын­с­кая, але, напэўна, са­мая галоўная – выхавала сына, які таксама стаў ура­чом. – Я заўсёды працавала з доб­рым калектывам, а гэта натхняе, – прыз­на­ла­ся Алена Іванаўна. Радуе галоўнага ўрача га­рад­с­кой бальніцы і тое, што побач з ёй пра­цу­юць адданыя медыцыне людзі, якія не лічацца з асабістым ча­сам: Н.А. Шэршань, В.А. і Г.І. Уш­ке­ві­чы, Ю.Я. і А.І. Грабавіковы, В.В. Копчык, Г.У. Каспер, А.І. Ба­хар, Т.М. Антановіч, А.Р. Шэйпак, М.Б. Зубель і многія іншыя. Спраў­ля­юц­ца са сваімі абавязкамі і ма­ла­дыя медыкі: тэрапеўт В.М. Хурс, пе­ды­ятр Т.Д. Пласкевіч, фе­ль­ча­ры хут­кай дапамогі Н.У. Булгак і  Г.У. Лу­к­’­ян­чык, памочнік урача Г.В. Но­вік, медсястра Н.В. Гук і іншыя. Нягледзячы на аддаленасць ад рай­цэн­т­ра, плюсы ў Астрынскай га­рад­с­кой паліклініцы ёсць. І гэта не то­ль­кі добрыя спецыялісты. Тут амаль адсутнічаюць чэргі ля ка­бі­не­таў, таму пацыенты трапляюць на прыём да ўрача ў дзень свайго зва­ро­ту. А калі ўзнікае патрэба ў шпі­та­лі­за­цыі – тут жа, на другім па­вер­се знаходзіцца стацыянар на 30 лож­каў, дзе працуюць сап­раў­д­ныя пра­фе­сі­я­на­лы. У гэтым мы са­мі пе­ра­ка­на­лі­ся, калі пагаварылі з па­цы­ен­та­мі.Мой добры доктар, так ласкава на­зы­вае пацыентка М.С. Голікава за­гад­чы­цу тэрапеўтычным ад­дзя­лен­нем Н.А. Шэршань. Да слоў падзя­кі ўрачу далучыліся і сяброўкі па палаце №3. Увогуле ў гэтым ад­дзя­лен­ні працуюць людзі, якія ўме­юць лячыць і лекамі, і словам: А.І. Па­лу­ян, А.К. Балтрукевіч, С.В. Шал­та­нюк, А.І. Каранкевіч, Н. М. Ня­фё­да­ва і іншыя.Зладжана і высокапрафесійна дзей­ні­чае ў Астрыне і фельчарская бры­га­да хуткай дапамогі. Не скар­дзяц­ца астрынчане на недахоп ува­гі спецыялістаў вузкага про­фі­лю. У штаце працуюць аф­та­ль­мо­лаг, хірург, педыятр. З Дэмбрава пры­яз­жае стаматолаг. Да добрых ура­чоў спяшаюцца не толькі ас­т­рын­ча­не, але і жыхары  суседніх аг­ра­га­рад­коў. Удзячна Алена Іванаўна Ку­чын­с­кая за “ўрачэбны патрыятызм” тым, хто на працягу многіх гадоў пра­цуе ў Астрынскай бальніцы. Тэ­ра­пеўт Галіна Іванаўна Ушкевіч – ад­на з іх. Яшчэ ў 1968 годзе яна ўлі­ла­ся ў калектыў. Пра такіх ка­жуць, сапраўды ўрач ад Бога. Га­лі­на Іванаўна заўсёды цікавіцца, як ідзе выздараўленне тых, каго  на­кі­ра­ва­ла ў райцэнтр, заходзіць да сва­іх пацыентаў дамоў, каб пра­ве­рыць іх стан здароўя, ніколі не прой­дзе міма чалавека, якому пат­ра­бу­ец­ца дапамога. У свой час яна за­гад­ва­ла тэрапеўтычным ад­дзя­лен­нем, дзе адначасова лячылася да 80 пацыентаў! Гэты жыццёвы пе­ры­яд і зладжаны калектыў, з якім давялося працаваць, ус­па­мі­нае з хваляваннем і ўдзячнасцю. Заз­на­чае, што медыцына зрабіла крок наперад, а таму  ўсім ме­ды­кам трэба ўдасканальваць свае ве­ды. Толькі так можна стаць сап­раў­д­ным прафесіяналам. Можа таму на­ву­ко­вая літаратура стала вер­ным сябрам Галіны Іванаўны і яе му­жа Віктара Аляксандравіча Уш­ке­ві­ча, які таксама працуе тэ­ра­пеў­там у Астрынскай гарадской ба­ль­ні­цы. Моладзь тут не спяшаецца скі­роў­ва­юць свае погляды ў бок вя­лі­ка­га горада магчыма таму, што ў Ас­т­ры­не іх забяспечваюць жыл­лём. Малады тэрапеўт В.М. Хурс то­ль­кі ў пачатку свайго працоўнага шля­ху, аднак ужо паспеў за­ва­я­ваць павагу і аўтарытэт сярод ка­лег і давер пацыентаў. Віктар Мі­хай­ла­віч тутэйшы, можа таму і вяр­нуў­ся на працу ў Астрыну. Першыя кро­кі ў прафесію рабіў у Шчучыне, дзе пазнаёміўся са сваёй будучай жон­кай Ганнай. Разам яны і пе­ра­е­ха­лі ў пасёлак, дзе ў сям’і з’явіліся і дом, і дачушка. Віктар Мі­хай­ла­віч ка­жа, што працаваць сярод зем­ля­коў не складана і ва ўсім зна­ходзіць плюсы. Побач з рабочым ста­лом – уласны камп’ютар. Перад тым, як назначыць лекі, ма­ла­ды ўрач заглядвае на сайт “Таблетка.by”, каб параіць па­цы­ен­ту аптэку, дзе ёсць патрэбны прэ­па­рат. Малады тэрапеўт наладзіў кан­такт з загадчыцай мясцовай ап­тэ­кі. Цяпер ён замаўляе там не­аб­ход­ныя лекі для сваіх пацыентаў, ін­фар­муе, якія прэпараты будуць за­пат­ра­ба­ва­ны­мі ў той ці іншы се­зон.– Нам даводзіцца быць уні­вер­са­ль­ны­мі  ўрачамі, – гаворыць В.М. Хурс. – І з гэтым мы спраўляемся.Наведаўшы бальніцу, ацаніла ка­пі­та­ль­ны рамонт, які быў пра­ведзе­ны некалькі гадоў таму. Но­вая мэбля, сучаснае аб­с­та­ля­ван­не, з густам падабраная колеравая га­ма памяшканняў… Праведзены і ра­монт харчблоку, з’явілася новая ма­шы­на хуткай дапамогі. Такія доб­рыя перамены – вынік суп­ра­цоў­ніц­т­ва кіраўніцтва бальніцы і ра­ён­най улады. Тут не абыйшлося без падтрымкі былога старшыні Шчу­чын­с­ка­га райвыканкама С.І. Уш­ке­ві­ча і галоўнага ўрача ЦРБ С.Г. Амбрушкевіча. Спецыялісты Астрынскай га­рад­с­кой бальніцы перакананы, што не іс­нуе пры лячэнні ўніверсальных рэ­цэп­таў і стандартаў, як і няма вы­пад­ко­вых людзей у медыцыне. Мо­жа та­му тут заўсёды пішуць падзя­кі ўдзяч­ныя пацыенты. Дарэчы, калектыў бальніцы ўмее не толькі добра працаваць, але і ад­па­чы­ваць. Тут арганізоўваюцца эк­с­кур­сій­ныя паездкі, раз­нас­тай­ныя святы. Медыкі ўмеюць ары­гі­на­ль­на віншаваць адзін другога з Днём нараджэння, ствараюць фі­ль­мы і фотаальбомы, захоўваюць па­мяць пра сваіх ветэранаў у Кнізе сла­вы. Ганна КАСПЕР.Фота аўтара.