У спорткомплексе “Вікторыя” (Брэст) прайшла фінальная гульня Кубка спартыўнага клуба “Аматар”, дзе за перамогу змагаліся “Крокер сістэм” з Івацэвічаў і “УМГ” (Кобрын). Гульня прайшла пад дыктоўку івацэвіцкіх футбалістаў, якія адразу захапілі ініцыятыву і, нягледзячы на падтрымку кобрынскай “тарсіды”, больш востра атакавалі.
Ужо на 5-й хвіліне Ю. Несцярук пасля дакладнага паса Д. Ларава вывеў “крокераў” наперад, цераз 5 хвілін вызначыўся Я. Мігно – 2:0. Спробы кабрынчан адквітаць галы былі беспаспяховымі – цудоўна на апошнім рубяжы дзейнічаў наш варатар Э. Стась. А калі на 39-й хвіліне пасля паса Д. Ларава забіў гол Д. Нікалаенка, стала зразумела: Кубак паедзе ў Івацэвічы. 3:0 — звышупэўненая перамога івацэвіцкіх футбалістаў; “Крокер Сістэм” прыгожа завяршае чэмпіёнскі сезон і рыхтуецца да новага ў элітнай серыі.