В Пинске выбрали "Мини-мистера-2017"

  • Ірына Дзенісовіч, Пінскі веснік 17/2017 от 28 февраля 2017 03 марта 2017 16:17 Культура Беларуская

    Дзесяць хлапчукоў ва ўзросце ад 9 да 10 гадоў вырашылі выпрабаваць сябе, прыняўшы ўдзел у конкурсе. У першую чаргу перад імі стаяла задача вершам ці песняй распавесці гледачам пра сябе. Аказалася, хлапчукі займаюцца спортам, спрабуюць пісаць вершы, чытаюць «рэп», вывучаюць замежныя мовы. А вось Аляксей Уханаў на працягу конкурсу размаўляў на роднай беларускай мове.

    Паміж выступамі юныя канкурсанты радавалі гледачоў паказамі адзення. Зала падтрымлівала кожнага свайго сябра.

    І, безумоўна, спадабаліся ўсім танцавальныя нумары ад калектыву эстрадна-спартыўных танцаў «Дарлінг» і студыі сучасных танцаў «Навігатар», а таксама дэфіле дзяўчынак з подыум-школы мадэльнага агенцтва «Студыя моды Сяргея Нагорнага». А капітан Джэк Варабей вучыў, як патрэбна плаваць на той самай «Чорнай жамчужыне». Жадаючых стаць піратамі і піраткамі было безліч! Воклічы здзіўлення і захаплення ўзняліся ў зале, калі на сцэне з’явілася Фея мыльных бурбалак.

    Затым пачаліся творчыя нумары. Юныя канкурсанты паказвалі сваё ўменне ў каратэ, спявалі, ігралі на музычных інструментах, танцавалі…

    Пакуль гледачы весяліліся, сур’ёзнай заставалася толькі судзейская калегія, якой патрэбна было ўважліва сачыць за канкурсантамі, каб не памыліцца з выбарам. Ацэньвалі хлапчукоў старшыня журы кіраўнік подыум-школы мадэльнага агенцтва «Студыя моды Сяргея Нагорнага» у Пінску Ірына Жылко, прадстаўнік кампаніі «Караван» у Пінску Уладзімір Карпік, кіраўнік турыстычнай фірмы «Вілеонтур» Віталь Самахавец, дырэктар кампаніі «Фаберлік» у Пінску Аксана Багдановіч, прадстаўнік ААТ «Савушкін прадукт» Таццяна Новік, кіраўнік піцэрыі «Піца Італьяна» Аляксей Ільютчык, кіраўнік праекта фотастудыя «Рыўера» Віталь Аргер, дызайнер ААТ «Палессе» Ірына Агурцова, дырэктар школы замежных моў «Інтэр Эдзьюкэйшн» Саша Моту.

    Хлапчукоў, якія засталіся без падарункаў альбо прайгралі, не было. Кожны стаў лепшым у адной з намінацый. Такім чынам, Містэрам Спорт стаў Цімафей Ажалеўскі.

    Містэрам Арыгінальнасць — Уладзіслаў Патапчук

    Містэрам Сціпласць — Кірыл Чорненькі

     Іван Захараныкін стаў Містэрам Фота, Аляксей Уханаў — Містэрам Замілаванне, у намінацыі Містэр Мадэль адзначыўся Расціслаў Каржоў, а Містэрам Глядацкіх сімпатый стаў Максім Вабішчэвіч.

      У выніку напружанай барацьбы званне другога Віцэ-Містэра атрымаў Мікіта Кулеш, першым Віцэ-Містэрам стаў Радзівон Андрэеў. 

     А галоўную ўзнагароду і званне Міні-Містэр-2017 атрымаў Кірыл Крэневіч.

    Для хлопцаў іх перамога была радаснай яшчэ і таму, што кожны на конкурсе абзавёўся новымі сябрамі.