Наводзілі чысціню разам

  • Аляксандра ДЖЭЖОРА, Івацэвіцкі веснік №31 от 24 апреля 2015 24 апреля 2015 08:02 ОбществоПрирода и экология Беларуская

    ИТУ мінулую суботу, 18 красавіка, у краіне прайшоў рэспубліканскі суботнік. У ім прынялі ўдзел больш за тры мільёны чалавек, зароблена каля 61 мільярда беларускіх рублёў. Унесла свой уклад у агульны рэзультат і Брэсцкая вобласць. Тут на суботнік выйшлі 487 тысяч чалавек, зароблена 7,5 мільярда беларускіх рублёў.

    Адным з цэнтральных аб’ектаў рэспубліканскага суботніка на Брэстчыне стаў мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”. На яго тэрыторыі чысцілі ад зараснікаў берагі каналаў і ракі Заходні Буг, пракладвалі оптавалакністы кабель да патрыятычнага маладзёжнага цэнтра, які будуецца, быў закладзены сквер ля Паўночных варот крэпасці. У памяць пра юбілей Перамогі тут высаджана 70 рабін.

    Актыўна ўключыліся ў рэспубліканскі суботнік і жыхары нашага раёна. Працоўныя калектывы Івацэвіччыны наво-

    дзілі чысціню і парадак не толькі на тэрыторыях сваіх прадпрыемстваў. У рамках суботніка прадстаўнікі розных калектываў працавалі на добраўпарадкаванні мемарыяльнага комплексу “Гута-Міхалін”, дзіцячага аздараўленчага лагера “Дубравачка”, ачышчалі ад бытавых адходаў і зараснікаў лесапарк па вул. 40 год Кастрычніка ў райцэнтры, раку Сырамянку, прыбярэжную паласу ў пойме ракі Грыўда, азелянялі паркавыя зоны… Усяго ж у суботніку на Івацэвіччыне прынялі ўдзел каля 16 тысяч чалавек, у фонд суботніка пералічана 250 мільёнаў рублёў.

    Палова сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку, будзе накіравана на набыццё апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх для аказання медыцынскай дапамогі дзецям, якія будуць набыты для ўсіх рэгіёнаў краіны. Другая палова сродкаў застанецца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама для рэалізацыі мера-прыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі, і навядзення парадку ў летніх аздараўленчых лагерах для дзяцей.

    Аляксандра ДЖЭЖОРА.  Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

    Источник: www.ivatsevichy.by/gramadstva/navodz-l-chysc-nyu-razam.html