У полі — праца комплексная

  • Валянціна Краўцова, Святло Кастрычніка № 60 (10473) от 09 августа 2017 11 августа 2017 15:24 Общество Беларуская

    Такое хлебаробскае жыццё: клапоцячыся пра жніво, не пакідай думкі пра пасяўную, а пачынаючы сяўбу, клапаціся пра будучы ўраджай. Менавіта так плануюць работы ў ААТ«Мазалаўскае».

    — Гаспадарка ў ліку першых вывела на палеткі камбайны, убраныя плошчы зерневых складаюць 23 працэнты, — расказвае галоўны аграном ААТ «Мазалаўскае» Мікалай Палугодкаў. — Разам са жнівом вядзём ворыва глебы, рыхтуемся да сяўбы азімага рапсу, якую плануем пачаць 10 жніўня. Частка насення свайго, частку набылі нямецкага.

     Разам з камбайнерамі акцыянернага таварыства дапамагаюць убіраць хлеб працаўнікі з гарадскіх арганізацый. На прыгожым чыстым участку ячменю, што пачынаецца адразу за гарадской запраўкай, у дзень наведвання гаспадаркі вёў уборку камбайнавы экіпаж у складзе Сяргея Пячкоўскага і Мікалая Закрэўскага. Нягледзячы на тое, што асноўнае месца працы Сяргея Мікалаевіча і Мікалая Мікалаевіча УКВП «Жылкамгас», яны ў гарачую пару добрасумленна і адказна працуюць на палетках раёна.

     Намалочанае збожжа трэба дасушыць, давесці да неабходнай кандыцыі. У ААТ«Мазалаўскае» функцыяніруюць два зернесушыльныя комплексы. Аператары аднаго з іх — Міхаіл Кандраценка і Андрэй Лявонаў. Міхаіл, студэнт факультэта механізацыі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, чацвёрты сезон працуе ў роднай гаспадарцы. Андрэй, слесар па спецыяльнасці, таксама не навічок на жніве. Яны разам рыхтавалі КЗСК-30 да прыняцця збожжа новага ўраджаю. За першыя дні ўборкі дапрацавана больш за паўтары тысячы тон.

     Не адстаюць ад суседзяў і аграрыі «СожАгра», якія абмалацілі каля 800 гектараў з 3400. З ранку і да вечара, наколькі дазваляе надвор’е, у полі працуюць камбайнеры, сярод якіх маладзёжны экіпаж у складзе Міхаіла Басцянкова і Антона Петрачэнкі, добрыя вынікі ў Сяргея Платонава і Аляксандра Хвосцікава. У ліку лепшых на адвозцы вадзіцелі Сяргей Ескевіч, Міхаіл Тарасенка, Мікалай Кемцаў. Адказна і па-гаспадарску аглядае ўбраныя палі, сочыць за работай камбайнаў малады аграном Аляксандр Нікіценка.

    Теги: 
    • {Нет тегов}