Зашырская "Зорачка" пераможац абласнога конкурса

  • Ганна Булаўка, Народны голас Народны голас 2017-10-04 от 04 октября 2017 Скачать номер 04 октября 2017 15:37 Общество Беларуская

    Дзіцячы садок у аграгарадку Зашыр'е, які мае назву «Зорачка», стаў пераможцам  абласнога конкурсу на лепшую арганізацыю работы па забеспячэнні якасці адукацыі навучэнцаў у 2016–2017 годзе сярод устаноў дашкольнай адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці.

    У чым сакрэт поспеху, расказала загадчыца дашкольнай установы Вольга Яскавец:– Наш дзіцячы садок наведваюць 47 выхаванцаў, працуюць малодшая ясельная група, санаторная група і дзве інтэграваныя групы. Калектыў супрацоўнікаў садка складаецца з 26 чалавек. Калектыў у цэлым сярэдняга ўзросту, працуе зладжана, творча і самааддана. Адукацыйны працэс у нашай дашкольнай установе вядзецца на беларускай мове. Дзеці з задавальненнем вітаюцца, размаўляюць на сваёй роднай мове, вывучаюць беларускую спадчыну. У цэлым накірунак дзейнасці нашага садка мае аздараўленчы характар. Таму вялікая ўвага надаецца фарміраванню ў дзяцей навыкаў здаровага ладу жыцця, прывіваецца любоў да фізкультуры і спорту. Для гэтага ў нас ёсць прасторная спартыўная зала з усім неабходным спартыўным інвентаром і абсталяваннем. Абсталяваны ўсім неабходным медблок дзіцячага садка. Працуе кабінет дэфектолага, дзе праводзяцца заняткі з дзеткамі, якія маюць парушэнні ў маўленні.Уражанне ад дзіцячага садка, па якім  правяла экскурсію Вольга Паўлаўна, проста ашаламляльнае. Прасторныя групы і спальні, дзе знаходзяцца дзеці, прывабліваюць сваёй яркасцю і незвычайным мастацкім афармленнем. А зімовы сад, што налічвае больш за сотню разнастайных кветак, сярод якіх жыве сапраўдны папугай, стварае асаблівую атмасферу ўтульнасці, свежасці і спакою. – Гэтым летам мы правялі значны рамонт у дашкольнай установе сваімі сіламі, – расказвае Вольга Яскавец. – Зрабілі капітальны рамонт харчовага блока, выклалі там плітку на сценах і падлозе, памянялі дзверы. Таксама правялі рамонт у медыцынскім блоку: ізалятары, працэдурным кабінеце. Адрамантавалі сцены на лесвічных пралётах, а гэта шэсць метраў вышыні. Пафарбавалі і аднавілі ўсё неабходнае ў групах.Зашырскі дзіцячы  садок – гэта сапраўдны невялічкі дзіцячы свет, у якім з дапамогай таленавітых выхавацеляў дзеткам цікава пазнаваць наваколле. 

    Теги: