Мара была такая...

  • Аляксандра Гарачка, Нарачанская зара 65/2017 от 18 ноября 2017 21 ноября 2017 09:18 Сад и огород Беларуская

    СОРТ яблыкаў “Антэй” марозаўстойлівы і высокаўраджайны. Гэтыя дрэвы даюць аднолькава якасныя плады, нават калі іншыя марнеюць пад уплывам кліматычных умоў. І смак у яблыкаў што трэба — не занадта кіслыя, не занадта салодкія, ідэальнае спалучэнне. Калі звярнуць увагу на гэта, то міжволі задумаешся, што такая назва сялянскай гаспадаркі — “Антэй-сад” —  не выпадковая. Усё ж такі яна плённа працуе ўжо дваццаць гадоў.

    дасягненні “Антэй-саду”, дамовіліся аб сустрэчы з кіраўніком Віктарам Чабатаром. — Работа ў гаспадарцы ёсць заўсёды. Незалежна ад надвор’я ці пары года. Увесну рыхтуемся да пасадак, летам вырошчваем ураджай, восенню — яго збіраем, а зімой — прадаём.“Антэй-сад” займае велізарную тэрыторыю, тут усё як у кітайскім садку камянёў — з адной кропкі ўсё не ўбачыш. Вырошчваюць у гаспадарцы яблыневыя сады, вішню, трускалку, восеньскую маліну, моркву, агуркі, буракі, цыбулю. — На дадзены момант у нас ёсць уся неабходная тэхніка, каб рабіць поўную апрацоўку ўраджаю. Мы можам захаваць, зрабіць сок, высушыць або замарозіць любую прадукцыю, якую вырошчваем самі.— Віктар Іосіфавіч, але ж такая гаспадарка не за адзін дзень стваралася. З чаго ўсё пачыналася?— Пачыналася ўсё з маленькай, збітай з неабразных дошак будачкі (на яе месцы цяпер абсталяваны цэх) і невялікага саду — гектары тры, не больш. Першапачаткова планаваў займацца толькі садам, мара была такая, вырошчваць яблыкі — рамантычна, прыгожа і высакародна. Потым ужо сталі з’яўляцца ідэі заняцца яшчэ чымсьці. У 2005 годзе пачалі цесна супрацоўнічаць з палякамі. І гэта былі не нейкія сумесныя праекты, а проста зносіны: абмяркоўвалі магчымасці і перспектывы, дзяліліся вопытам, вывучалі іх падыходы ў садаводстве. Менавіта палякі ўпершыню выказалі ідэю пасадзіць у гэтым рэгіёне вішню.Супрацоўніцтва з Польшчай на адной толькі вішні не спынілася. Ужо цяпер “Антэй-сад” рыхтуе тэрыторыю для новага сумеснага праекта — вырошчвання трускалкі ў закрытым грунце, у цяпліцах.— Трускалкай займаемся ўжо гадоў пятнаццаць, але ўвесь гэты час выкарыстоўвалі толькі адкрыты грунт. Ніколі яе шмат не вырошчвалі. Тры-чатыры гектары, не больш. І асноўны прынцып продажу быў такі: людзі проста прыязджалі са сваімі кошыкамі, вёдрамі і збіралі для сябе, колькі трэба. Самі мы яе на аптовых рынках не рэалізоўвалі. А ў гэтым годзе так выйшла, што не ўрадзіла вішня, і вырашылі звярнуцца да трускалкі. Мы выпрабавалі каліфарнійскі сорт, ягады буйныя і салодкія, да таго ж, даволі шчыльныя, што вельмі цэніцца пры транспарціроўцы. Высадзілі ва ўмовах крытага грунту ў галандскіх цяпліцах. У іх і зараз ягада квітнее. Вы мне, вядома, не паверыце, так што хадзем, пакажу.І сапраўды — квітнее! Ды не проста квітнее, ягады можна прама з кусцікаў зрываць — салодкія. І гэта ў сярэдзіне лістапада.— Цяпер ужо рыхтуемся да наступнага сезона, — тым часам расказвае Віктар Іосіфавіч. — Калі сталі разумець, што трускалка — гэта вельмі сур’ёзная прадукцыя, з’явілася думка ўзяцца за праект вырошчвання яе ў закрытым грунце на падстаўках. Ужо запланавалі пад новыя цяпліцы два з паловай гектары зямлі. Абсталяванне і саму тэхналогію закупляем у Польшчы. Цяпліцы будуць вастраверхія, каб на даху не назапашваўся снег, унутры правядзём сістэму кропельнага паліву. Як кажуць палякі — гэта «пшышласць» (будучыня).Ды і плошчу пасадкі ягады ў адкрытым грунце павялічым, пакуль запланавана аддаць пад гэта восем гектараў зямлі. Расаду вырошчваем самі, яна ўжо прышчэпленая і высаджваецца ў грунт з камячком урадлівай глебы.Гэтак жа гаспадарка плануе ў наступным сезоне сур’ёзней заняцца вырошчваннем агуркоў, якія сёлета далі выдатны ўраджай.— З агуркамі тэхналогія натуральна іншая. Частку, верагодна, гэтак жа як і ў гэтым годзе, высадзім у грунт з падвязкамі на канструкцыі. Але асноўную частку плануем вырошчваць на плёнцы, каб пазбегнуць працы з гербіцыдамі. Гэта ўсё ж такі прадукты харчавання. Вада пад плёнку будзе падавацца з дапамогай кропельнага паліву. Наогул, гэты год паказаў, што тэма агародніны адкрытага грунту зараз вельмі актуальная. — А з такімі сур’ёзнымі аб’ёмамі вырошчвання ягад ці застанецца магчымасць у людзей проста прыязджаць і самім збіраць?— Вядома, людзі ж не купляюць вялікія аб’ёмы, збіраюць у асноўным для сябе, па два-тры вядры. Бывае, што прыязджаюць да нас, збіраюць, а затым перапрадаюць у курортнай зоне адпачываючым. Але гэта ў любым выпадку не тое ж самае, што аптовы продаж. Плюс, на такую паслугу заўсёды ёсць попыт. Мы стараемся стрымліваць наплыў пакупнікоў за кошт запісу, але неяк дапусцілі памылку, і на раніцу прыехала чатырыста чалавек. Выбралі чатыры тоны ягад — усім хапіла, і ніхто не застаўся ў крыўдзе.— Вы плануеце заняцца яшчэ якой-небудзь новай для гаспадаркі культурай?— Максімум — высадзіць бульбу на новых участках, там тарфянікі, няма камянёў і адпаведна не будзе праблем са зборам ураджаю. Але на самай справе вы проста не ўяўляеце, колькі цяпер працы, і колькі яе яшчэ мае быць. На адну трускалку падчас збору ягад штодня неабходна прыцягваць каля ста чалавек на пяць гектараў зямлі.— І адкуль прывозіце работнікаў?— Цяпер — з Вілейкі. У нас арганізаваны падвоз, таксама кормім сваіх работнікаў. Характэрна, для гатавання абеду выкарыстоўваем па большай частцы свае ж прадукты, нават гарбату не купляем — варым кампоты са сваіх сушаных ягад і садавіны.— А пастаянны штат ёсць? Хто займаецца навучаннем персаналу?— Так, каля трыццаці чалавек спецыялістаў. Навучаннем займаецца адзін чалавек — я (смяецца). Умею працаваць з усёй тэхнікай, якую мы выкарыстоўваем у гаспадарцы. У экстранным выпадку магу замяніць любога са сваіх супрацоўнікаў. Магу і за руль вялікагрузнай машыны сесці — тавар дастаўляць, і на трактар — араць і культываваць глебу. Апрацоўка раслін сродкамі аховы — толькі на мне, распавядаю «як, калі, колькі», сам кантралюю. Гэта вельмі важна, таму што, калі няправільна ўжыць такія сродкі, і на здароўе людзей можа паўплываць, і расліны пашкодзіць.— Зараз, маючы багаж вопыту і навыкаў, што б вы параілі сабе дваццаць гадоў таму?— Шкадую толькі аб тым, што позна заняўся гароднінай. Быў зацыклены менавіта на садзе. Мы, вядома, спрабуем нешта рабіць, шукаць новыя тэхналогіі, але кліматычныя ўмовы нашай мясцовасці заўсёды ўносяць свае папраўкі. Таму цяпер разумею — варта было адразу рабіць акцэнт на гародніне. І, мабыць, цяпер самы час гэта выправіць.

    Фота: Аляксандра Высоцкага. 

    Теги: