Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Фядорскі” — лепшы ў раёне і вобласці

  • Фёдар ШУМКО Фота аўтара, Навіны Палесся NP от 30 января 2015 Скачать номер 23 ноября 2017 10:36 Сад и огород Беларуская

    Па выніках нарыхтоўкі травяністых кармоў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Фядорскі” сёлета заняў першае месца ў раённым спаборніцтве.

    Усяго ў гаспадарцы нарыхтавана 34372 тоны кармавых адзінак кармоў. На адну ўмоўную галаву статка атрымліваецца па 27,1 цэнтнера кармавых адзінак. Гэта амаль на 10 працэнтаў больш, чым прадугледжвалася планам.

    Старшыня СВК “Фядорскі” Рыгор Аляксеевіч Дзямко неяк адзначыў: “Утрымліваць жывёлу і не забяспечваць яе дастатковай колькасцю разнастайных кармоў – гэта здзек з жывых істот.  У нас робіцца ўсё, каб статак атрымліваў неабходныя рацыёны высакаякасных кармоў. На гэта і працуюць усе нашы палі, шчыруюць людзі”.

    Важна тое, што фядорскі кармавы запас у нашым раёне адрозніваецца з лепшага боку не толькі ўнушальным аб’ёмам, а, у першую чаргу, менавіта якасцю. Прыносіць свой станоўчы эфект і дасканалая тэхналогія кармлення жывёлы.

    У тым, што ўся жывёла ў гаспадарцы круглы год забяспечана дастатковай колькасцю кармоў, велізарная заслуга мясцовых механізатараў і вадзіцеляў. Адразу чатыры механізатары СВК “Фядорскі” выйшлі пераможцамі абласнога спаборніцтва сярод камбайнераў на нарыхтоўцы кармоў. Яшчэ пяць вадзіцеляў прызнаны лепшымі ў раёне на перавозцы сенажу і сіласу.

    У абласным спаборніцтве вызначыліся Васіль Еліфер’евіч Каляда, які нарыхтаваў на “Ягуары” 26750 умоўных тон кармоў, Аляксей Аляксандравіч Саўчук, які нарыхтаваў 24989 умоўных тон кармоў, Віктар Сямёнавіч Самкевіч, у якога на рахунку 23953 умоўныя тоны кармоў. Вадзіцель Аляксандр Еліфер’евіч Каляда забяспечыў самую высокую выпрацоўку на аўтамабіль на перавозцы травяністых кармоў з палёў у траншэі – 690 тон на адзін кубаметр магутнасці машыны.

    У пераможцаў раённага спаборніцтва на перавозцы кармоў з СВК “Фядорскі” Міхаіла Васільевіча Адамоўскага, Валерыя Ксенафонтавіча Шульжыка, Эдуарда Сцяпанавіча Пачуйкі, Сяргея Аляксандравіча Лузько і Івана Мікалаевіча Рамановіча сёлета выпрацоўка на аўтамабіль склала ад 652,87 да 595,8 умоўнай тоны травяністых кармоў. У час нарыхтоўкі кармоў яны паспяхова спраўляліся з адвозкай сенажу і сіласу з палёў, забяспечваючы рытмічную работу корманарыхтоўчых камбайнаў.

    Теги: 
    • {Нет тегов}