Завяршаецца ворыва зябліва

  • Павел САЛАЎЁЎ., Бярэзінская панарама 89 от 25 ноября 2017 24 ноября 2017 12:32 Сад и огород Беларуская

    У гаспадарках раёна падыходзіць да завяршэння работа па ўзорванні зябліва. Па стане на 22 лістапада было ўзнята 90% плошчаў або 14193 гектары. Філіялы ”Арэшкавічы”, “Ома”, “Здравушка­-агра”, ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс” поўнасцю справіліся з планам і нават перавыканалі яго.

    У філіяле “Арэшкавічы” зябліва ўзарана на 158% да запланаванага, або 228 гектараў. Па словах галоўнага інжынера гаспадаркі Валерыя Уладзіміравіча Сіняка, гэта дазволіць павялічыць пасяўныя плошчы. Ворыва тут вялі механізатары Анатолій Міхайлавіч Калбаска і Аляксандр Станіслававіч Паркалаў на энерганасычаных трактарах МТЗ­-3022.

    А вось у ААТ “Брадзец”, дзе ўзнята 86% зябліва, неўзаранымі засталіся 198 гектараў нізінных участкаў. Галоўны інжынер сельгаспрадпрыемства Мікалай Міхайлавіч Крук выйсце бачыць у тым, каб апрацоўваць гэтыя плошчы пад кукурузу, якая патрабуе пазнейшага тэрміну сяўбы. На ворыве зябліва ў гэтай сельгасарганізацыі працавалі Сяргей Мікалаевіч Аўсянскі на трактары Фэндт­-930 і Аляксандр Аляксандравіч Собаль на МТЗ­-1221.

    Па вобласці на гэтую дату ўзнята 66% зябліва. Бярэзінскі раён уваходзіць у лік лідараў па тэмпах выканання работы. Пад узорванне ўносяцца калійныя і арганічныя ўгнаенні. Калійных угнаенняў пад зябліва на дадзены момант унесена каля 119 тон, арганікі нарыхтавана 112633 тоны, вывезена 91387 тон.

     

     

    Теги: 
    • {Нет тегов}