Кобрынскі ліцэй – адзін з лепшых ў вобласці!

  • Дзмітрый БЯЛОЎ., Кобрынскі веснік 102 от 30 декабря 2015 04 января 2018 14:57 Калейдоскоп Беларуская

     

    — Гэтая перамога – заслуга ўсяго нашага калектыву, усіх супрацоўнікаў. якія кожны дзень працуюць над адукацыяй і выхаваннем ліцэістаў, — расказвае дырэктар установы Віктар Нічыпарук. – Наша галоўная задача – выпусціць не толькі кваліфікаваных спецыялістаў, але і творчых людзей, гатовых да шчырай стваральнай працы і сапраўдных грамадзян Рэспублікі Беларусь.

    Аб тым, што ў педагогаў ліцэя гэта атрымліваецца, лепш за ўсё гавораць шматлікія дасягненні навучэнцаў. З году ў год яны займаюць прызавыя месцы на раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах і злётах, прычым не толькі ў сферы прафесіянальнага майстэрства, але і мастацкай самадзейнасці. Хлопцы і дзяўчаты спяваюць, танцуюць, вырабляюць сапраўдныя шэдэўры прыкладнога мастацтва, ведаюць сваю гісторыю і культуру. У ліцэі выдатна развіта валанцёрская работа – шэрагам дабрачынных акцый адзначаецца рух “Добрыя сэрцы”, эфектыўна працуе маладзёжны атрад аховы правапарадку.

    Як адзначае Віктар Нічыпарук, на працягу конкурсу пад увагу браўся цэлы шэраг крытэрыяў – ацэнка праходзіла па 64 пунктах. Кобрынскі ліцэй дасягнуў найбольшых поспехаў у выхаваўчай рабоце, арганізацыі работы па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў, выкананні плана прыёму навучэнцаў, адзначалася высокая кваліфікацыя выпускнікоў, актыўны ўдзел ў спартыўных мерапрыемствах і конкурсах мастацкай самадзейнасці і іншае. Адным словам, тут выхоўваюць шматгранных асоб, якія, няма сумненняў, знойдуць сваё месца ў грамадстве. Застаецца толькі пажадаць выхаванцам ліцэя поспехаў у самастойным жыцці, а іх педагогам – вялікага творчага натхнення.

    НА ЗДЫМКУ аўтара (злева направа): выкладчык спецыяльных дысцыплін Ірына Ігнацьева, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Святлана Ляўчук, майстар вытворчага навучання Лідзія Цмыг, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Валянціна Букач, майстар вытворчага навучання Валянціна Бойка, дырэктар Віктар Нічыпарук, навучэнцы Анастасія Місюк, Алена Гарасцюк і Ангеліна Краўчук.