Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Петрыкаўскія навіны

Всего публикаций: 10
  • Яе жыццё – праца, клопаты… і байкі Інга ГІЛЕНКА, Петрыкаўскія навіны 85/2018 от 24 октября 2018 24 октября 2018 10:02 Общество Беларуская

    Невысокая, хударлявая, з прыемным пявучым голасам жанчына, да якой я завітала напрыканцы верасня ў Колкі, уразіла сваёй працавітасцю, энергіяй, пачуццём гумару. І ўсё ж пасля развітання мяне не пакідала думка: адкуль столькі фізічнай і духоўнай моцы ў гэтай сталай жанчыны? Шмат зведала, выплакала слёз. Подробнее

  • Бібліятэкар – прафесія ўніверсальная Алена БРУЦКАЯ, Петрыкаўскія навіны 82/2018 от 13 октября 2018 15 октября 2018 11:07 Культура Беларуская

    Крыху больш дзесяці гадоў працуе бібліятэкарам Таццяна Качэля. Выбар прафесіі быў выпадковым. Але, здаецца, дзе б ні давялося працаваць гэтай маладой і прыемнай жанчыне, сваёй справе яна аддаецца ўсёй душою. Подробнее

  • Жыць! Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ, Петрыкаўскія навіны 79/2018 от 03 октября 2018 08 октября 2018 09:37 Общество Беларуская

    За нашымі гламурнымі фотаздымкамі ў сацыяльных сетках ёсць рэальнае жыццё. Без фільтраў і колеракарэкцыі. Жанчына, пра якую сёння пойдзе размова, усё жыццё пражыла ў Рубчы. Яна памятае выпрабаванні вайны і як з руін паднімалася краіна, таму шануе кожны  дзень, імкнецца пражыць яго ў згодзе з прыродай і сваім характарам.

    Вользе Курловіч 86 гадоў, яна трымае вялікую гаспадарку:  в’етнамскіх свінняў, курэй, коз, качак.  На двары гуляюць каты. Па словах гаспадыні, жывёлы дапамагаюць ёй трымацца. У нашым інтэрв’ю Вольга Іванаўна распавяла пра некаторыя факты свайго жыцця. Подробнее

  • Гармонік мой трохрадны Алена БРУЦКАЯ, Петрыкаўскія навіны 76/2018 от 22 сентября 2018 25 сентября 2018 16:38 Культура Беларуская

    Народныя музыка і спевы былі побач з Наталляй Збароўскай усё жыццё. Сям’я яе з Беседак славілася музыкантамі і спевакамі, але прафесіяй гэта нікому не стала. Так і Наталля Міхайлаўна многа гадоў працавала ў месцах, якія з музыкай ніяк не сумяжаліся. Ды толькі са сваім старэнькім гармонікам не развітвалася. Лёгкая на пад’ём і спагадлівая да людзей, згаджалася аздобіць сямейныя святы аднавяскоўцаў, потым жыхароў Капаткевічаў, калі пайшла замуж і пераехала ў гарадскі пасёлак. Подробнее

  • Час для спазнання Алена БРУЦКАЯ, Петрыкаўскія навіны 76/2018 от 22 сентября 2018 25 сентября 2018 16:36 Калейдоскоп Беларуская

    Больш года на старонках нашай газеты друкуюцца артыкулы Людмілы Дударэнка, у якіх жыхарка Навасёлак дзеліцца з чытачамі нашага выдання сваімі ведамі пра народныя прыкметы, святы і спрадвечны вопыт нашых продкаў-земляробаў. Першыя артыкулы былі сціплымі і кароткімі. Цяпер жа Людміла Фамінічна дае адказы літаральна на ўсе пытанні, кожны дзень з яго справамі распісаны падрабязна. І нават калі прытрымлівацца яе парад не ўдаецца, то інфармацыя гэтая пазнавальная і цікавая. Подробнее

  • Цяпер усё будзе добра Алена БРУЦКАЯ, Петрыкаўскія навіны 74/2018 от 15 сентября 2018 18 сентября 2018 09:41 Общество Беларуская

    Першая мая сустрэча з Марынай была непрыемнай. Некалькі гадоў таму, калі яе сям’я стаяла на ўліку як сацыяльна нядобранадзейная, у складзе групы “Сям’я без насілля” мы наведаліся да яе ў  інтэрнат. Дзверы, хоць і былі на замку, літаральна выпалі нам у рукі. За імі карціна была жахлівая. Паўраспранутыя дзеці туліліся да маці пад коўдрай на канапе без усялякай пасцельнай бялізны. У пакоі – холад. У патэльні – амаль сухія некалі звараныя макароны. Наўрад ці жанчына разумела тады, хто зайшоў да яе, куды павезлі дзетак. Затое разумелі самі дзеці. Старэйшая апранула браціка, дала яму ў рукі тапкі і сказала нам: “Мы сабраліся”. Яны ведалі, чаму іх забіраюць ад маці, бо тое было не першы раз. Подробнее

  • Пошук – велічыня пастаянная Алена БРУЦКАЯ, Петрыкаўскія навіны 72/2018 от 08 сентября 2018 10 сентября 2018 12:11 Общество Беларуская

    З Паўлам Шлягам мы сустрэліся літаральна на трэці дзень пасля яго вяртання са Стакгольма. Што там рабіў адзінаццацікласнік з гарадской гімназіі? Прадстаўляў Беларусь у фінале міжнароднага юніёрскага воднага конкурсу “Stockholm Junior Water Prize”.  Подробнее

  • Лепшая стратэгія – задаволены кліент Інга ГІЛЕНКА, Петрыкаўскія навіны 70/2018 от 01 сентября 2018 03 сентября 2018 10:47 Калейдоскоп Беларуская

    Узгадваю, як у школьным узросце з аднакласніцамі на першых тады відэамагнітафонах глядзелі амерыканскія стужкі. Амаль у кожным фільме быў сюжэт з аўтазаправачнай станцыяй. Гэта ж дзіва якое было: на ёй разгортваліся самыя непрадказальныя сітуацыі. Але больш здзіўляў сервіс. Там можна было не толькі заліць поўны бак паліва, але і купіць натуральную каву, кока-колу, шматлікія прысмакі і спадарожныя тавары, адпачыць у прыдарожным гатэлі… Подробнее

  • Крыжык да крыжыка – шэдэўр Інга ГІЛЕНКА, Петрыкаўскія навіны 68/2018 от 25 августа 2018 27 августа 2018 15:28 Общество Беларуская

    Пра вышыванкі майстрыхі  Вольгі Казловіч з Галубіцы мы  неяк пісалі на старонках газеты. І ўсё ж творчасць такіх майстроў заслугоўвае асаблівай увагі. Подробнее

  • За што бярэцца – усё ўдаецца Інга ГІЛЕНКА, Петрыкаўскія навіны 67/2018 от 22 августа 2018 22 августа 2018 12:30 Общество Беларуская

    Вуліца Набярэжная ў Галубіцы за апошнія гады  значна папрыгажэла. Участкі са старэнькімі хатамі набылі новых гаспадароў з ліку жыхароў Міншчыны. Цяпер тут што ні дом, то “музей”. Вочы акругляюцца ад дэкаратыўных агароджаў, добраўпарадкаваных падворкаў і арыгінальных будаўнічых прыёмаў ва ўзвядзенні новых альбо рэстаўрацыі старых сядзіб. Прыемна так на душы становіцца, што вуліца дыхае новым жыццём. Подробнее