Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Прамень

Всего публикаций: 10
  • Рабочая група дзейнічае Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 50 ( 10 293) от 11 июля 2018 11 июля 2018 16:10 Общество Беларуская

    На базе нашага раёна прайшло абласное мерапрыемства – вучэбныя заняткі па пытаннях тэрытарыяльнай абароны.

    Яго арганізатары – абласны выканаўчы камітэт, абласны ваенкамат сумесна са Стаўбцоўскім раённым выканаўчым камітэтам і райваенкаматам – ставілі мэту паказаць дзеянні выканаўчай улады, службовых асоб рабочай групы ў першыя мінуты пасля таго, як атрымана распараджэнне на фарміраванне тэрытарыяльных войск раёна. Подробнее

  • Нашы дасягненні Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 46 (10 289) от 23 июня 2018 25 июня 2018 12:25 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Вытворчы год для многіх арганізацый і прадпрыемстваў розных сфер быў надзвычай паспяховым. Гэтыя дасягненні з поўным правам можна аднесці да юбілею горада – 425-годдзя з дня заснавання Стоўбцаў.  Подробнее

  • Пралягалі шляхі Фёдар БАНДАРОВИЧ, Прамень № 46 (10 289) от 23 июня 2018 25 июня 2018 12:21 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Адным з сімвалаў горада Стоўбцы можа служыць і чыгуначны вакзал. Сапраўды, з уводам у строй у 1871 годзе першай беларускай чыгункі станцыя ў горадзе над Нёманам стала знакамітай. Стоўбцы былі названы «акном у Еўропу», паколькі гэта была адзіная станцыя, якая злучала Усход і Захад. Асаблівае значэнне яна атрымала ў 20-30 гады мінулага стагоддзя, калі Коласава, а затым Стоўбцы сталі першымі памежнымі станцыямі на шляху з Савецкага Саюза ў краіны Заходняй Еўропы.  Подробнее

  • Жэрар Дэпардзье рэкамендуе Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 46 (10 289) от 23 июня 2018 25 июня 2018 12:19 ОбществоЭкономика Беларуская

    На ўпакоўцы мясной прадукцыі – кабаносы, кумпячок конфі, мус фуа-гра, сыравэнджаныя каўбасы з ядомай плесняй «Парма» і «Феліна», – якую выпускае агракамбінат «Колас», красуецца фота вядомага французскага акцёра Жэрара Дэпардзье. Праўда, такую эксклюзіўную прадукцыю можна ўбачыць толькі ў магазінах вядомай буйной французскай гандлёвай кампаніі «Ашан» у Расійскай Федэрацыі. Да слова сказаць, значная доля экспартнай прадукцыі агракамбіната «Колас» пастаўляецца ў буйнейшыя расійскія гандлёвыя сеткі. За апошні год экспарт павялічыўся ў некалькі разоў. Подробнее

  • Хто служыць сваім пацыентам Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 45 (10 288) от 20 июня 2018 21 июня 2018 10:12 ЗдоровьеОбщество Беларуская

    Шмат цёплых слоў – прызнання за прафесіяналізм і звычайную чалавечую ўдзячнасць – прагучала на мінулым тыдні ў раённым Цэнтры культуры падчас святкавання Дня медыцынскага работніка. У зале сабраліся лепшыя прадстаўнікі гэтай прафесіі, ветэраны медыцыны, якія прысвяцілі сябе лячэбнай, прафілактычнай, фармацэўтычнай справе. Праца кожнага з іх – надзвычай патрэбная і важная. Многія з нагоды прафесійнага свята былі ўзнагароджаны сваім кіраўніцтвам, а таксама абласным і раённым выканаўчымі камітэтамі. Подробнее

  • Патэнцыял і рэзервы вучэбнага цэнтра Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 45 (10 288) от 20 июня 2018 21 июня 2018 10:08 Общество Беларуская

    Сустрэчы ў працоўных калектывах раёна, якія праводзіць старшыня райвыканкама Юрый Горлаў, акрэсліваюць рэзервы для эфектыўнай дзейнасці.

    Не выключэннем стала і сустрэча з калектывам ДУДАД «Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Стаўбцоўскага райвыканкама». Задаючы размове канструктыўны тон, Юрый Мікалаевіч надаў ёй і дыскусійнасці, злабадзённасці, што, безумоўна, пойдзе на карысць і паслужыць развіццю вучэбнага цэнтра. За больш чым тры дзясяткі гадоў сваёй гісторыі ўстанова не раз мяняла назву, але яе сучасная назва і статус гавораць самі за сябе – дзейнасць цэнтра звязана з падрыхтоўкай і перападрыхтоўкай кадраў, у першую чаргу сельскагаспадарчага профілю. Стаўбцоўскі вучэбны цэнтр – адзіны сярод раённых цэнтраў у Мінскай вобласці, які мае права павышаць кваліфікацыю кіруючых работнікаў, работнікаў з вышэйшай адукацыяй. Подробнее

  • Каб ведаць, дзе наш пачатак Зямлі Фёдар БАНДАРОВИЧ, Прамень № 44 (10 287) от 16 июня 2018 19 июня 2018 09:00 КалейдоскопКультураОбщество Беларуская

    «Аўтар гэтых радкоў – беларускі паэт, крытык, публіцыст, член саюза беларускіх пісьменнікаў Яўген Хвалей, які нарадзіўся ў вёсцы Белькаўшчына». Такое прадстаўленне прагучала са сцэны на свяце вёскі. Шкада, што знакаміты зямляк, які часта наведваецца са сталіцы на сваю малую радзіму, сам не прачытаў вершы, не выказаў пачуцці, што збіраўся данесці да аднавяскоўцаў. Не атрымалася, так склаліся жыццёвыя абставіны. Подробнее

  • З выставай у сталіцы Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 44 (10 287) от 16 июня 2018 19 июня 2018 08:58 КультураОбщество Беларуская

    Вучні мастацкага аддзялення Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў і іх выкладчык Андрэй Зянько былі запрошаны на цырымонію ўзнагароджання пераможцаў Выстаўкі творчых дасягненняў вучняў дзіцячых школ Беларусі.  Подробнее

  • Рэсурс – у сіле маладосці Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 44 (10 287) от 16 июня 2018 19 июня 2018 08:56 Общество Беларуская

    Апошнім часам ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» шмат будуе, рэканструіруе і рамантуе, а таксама надае вялікую ўвагу добраўпарадкаванню вытворчай тэрыторыі.

    Адна з прыярытэтных задач, якую на даны момант вырашае інжынерная служба камбіната, – будаўніцтва цэха забою буйной рагатай жывёлы. Праект знаходзіцца на стадыі распрацоўкі перадпраектнай дакументацыі. Подробнее

  • Да стартаў II Еўрапейскіх гульняў Фёдар БАНДАРОВИЧ, Прамень № 43 (10 286) от 13 июня 2018 15 июня 2018 08:50 Спорт Беларуская

    Майстар спорту, член зборнай каманды Беларусі па лёгкай атлетыцы. У нашага земляка Кірыла Борыса добрая перспектыва, падтрымка і выдатныя настаўнікі.  Подробнее