Медыцынская галіна раёна пастаянна папаўняецца новымі кадрамі. Летась, напрыклад, Ружанская гарбальніца стала першым працоўным месцам для чатырох маладых спецыялістаў. Амаль два гады таму, пасля заканчэння Слонімскага медкаледжа, вярнулася на сваю малую радзіму і Вераніка Кавальчук. Подробнее
Таццяна Васільеўна Гардзіеўская ў гімназіі горада Пружаны працуе восьмы год. За гэты перыяд настаўніца фізічнай культуры і здароўя паспела заваяваць павагу і аўтарытэт сярод сваіх калег, вучняў і іх бацькоў. Подробнее
Людзям, якія займаюцца любімай справай, можна толькі пазайздросціць. Але ж ніколі не позна памяняць працу, што аказалася руцінай, на занятак, які будзе па душы і прынясе задавальненне. Прыкладаў такіх смелых людзей не так многа, але яны ёсць. Ірына Паляжаева якраз з такіх: пару гадоў таму яна адважылася кардынальна памяняць жыццё, пра што ніколькі сёння не шкадуе. Подробнее
— Ой, хутчэй нас фатаграфуйце! — Мой Інстаграм сёння выбухне! — А я заняла трэцяе месца па шахматах! — А я набіў сабе «фінгал»! — А нас тройчы паказвалі па беларускім тэлебачанні! — А ў яе… — А ў яго… Подробнее
Не ведаю, як у вас, а ў мяне вязанне асацыіруецца са спакойнай, манатоннай работай. Таму, калі падчас гутаркі настаўніца пачатковых класаў Аляксандра Стэльмах расказала пра анлайн-спаборніцтвы па вязанні, я была вельмі здзіўлена! Дарэчы, Аляксандра не проста прымае ў іх удзел, але і перамагае. Зразумела, з дапамогай сям’і. Подробнее
На жаль, лета — перыяд не толькі цёплага, лагоднага надвор’я, але яшчэ і яго рэзкіх змен. Прычым практычна заўсёды пасля спёкі варта чакаць якіх-небудзь прыродных стыхій: ці ўраганнага ветру, ці навальніцы з небяспечнымі маланкамі. Згодна са статыстыкай, у мінулыя гады на Пружаншчыне рэгістраваліся адзін-два пажары з-за таго, што маланка ўдарыла ў збудаванні — дамы ці хлявы. У бягучым годзе праз наш раён прайшлі пакуль толькі дзве навальніцы, і абедзве не пакінулі пасля сябе наступстваў. Але ж так пашчасціла не ўсім: ноччу 30 красавіка на Брэстчыне зарэгістраваны тры пажары, прычынай якіх стала маланка. Агонь знішчыў два хлявы ў Іванаўскім раёне і дом жыхаркі Бярозаўшчыны. Подробнее
Святочная дэманстрацыя ў Дзень Перамогі — бадай, адзін з самых яркіх успамінаў з майго дзяцінства. Шмат гадоў таму ў Ружанах вялікая парадная калона рухалася ад мясцовага стадыёна праз увесь пасёлак і ажно да самага кургана, які знаходзіцца на шашы, што вядзе на Ваўкавыск. Менавіта тут, побач з велічным танкам, які і сёння не перастае прыцягваць увагу праезджых, праходзілі ўрачыстыя мітынгі ў гонар Вялікай Перамогі. У тым ліку з-за таго, што ў іх удзельнічалі дзясяткі пераможцаў, гэтыя штогадовыя мітынгі каля танка, напэўна, назаўсёды застануцца для мяне самымі відовішчнымі… Подробнее
Слова «донарства» ў перакладзе з лацінскай мовы азначае падарунак, ахвяраванне, дабрачыннасць. Наколькі дабрачынным донарства з’яўляецца сёння, навошта яно патрэбна і чаму апошнім часам усё больш увагі надаецца бясплатнай здачы крыві? Пра гэта і многае іншае ў нашай гутарцы з загадчыкам аддзялення пералівання крыві Пружанскай ЦРБ І.І.Сямашкам. Подробнее
Нядаўна ў гандлёвым цэнтры “Кастра” г. Хайфы (Ізраіль) адкрылася міжнародная фотавыстава “Мы з Беларусі”. Адметна, што сярод заяўленых на ёй славутых імёнаў ёсць імя і нашага земляка, ураджэнца в. Плябанцы, Альфрэда Мікуса. Пра яго ўзнагароды, аб якіх можа марыць любы фотамастак, і пра многае іншае — у нашай гутарцы з гэтым вялікім майстрам фотаздымкі. Подробнее
Варта аддаць належнае: сёння здаровы лад жыцця ў модзе. Карэспандэнты «раёнкі» пацікавіліся ў пружанцаў, як яны сочаць за ўласным здароўем. Подробнее