Пакуль іх толькі 12. Актыўных, смелых і… вельмі рамантычных хлопчыкаў і дзяўчынак, маральна гатовых да пераадолення самых цяжкіх выпрабаванняў і ўзяцця самых высокіх вяршынь на зямлі. Подробнее
У Брэсце прайшоў II этап абласных спаборніцтваў па плаванні «Старты надзей», які сабраў пад сваімі сцягамі самых лепшых юных плыўцоў Брэстчыны. Адметна, што сярод іх апынуўся і наш пружанскі спартсмен. Подробнее
Рэцэпт ад выхавацельніцы ДУА «Яслі-сад №4 г. Пружаны» Веранікі Ермак. Подробнее
У 2017 годзе ў раёне было зарэгістравана 12 новых прадпрыемстваў, на якіх створана звыш 200 працоўных месцаў. Безумоўна, не ўсе прыватныя прадпрыемствы адразу пачалі работу, некаторыя знаходзяцца яшчэ на стадыі вырашэння арганізацыйных пытанняў. Але ёсць і такія, што актыўна ўзяліся за працу, і сярод іх — прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Стыльныя лініі», якое займаецца выпускам гатовага адзення пад заказ юрыдычных асоб. Подробнее
Падзячным пісьмом і падаруначным сертыфікатам на аўтамабіль «Джылі Атлас» Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь узнагародзіў за працоўныя заслугі калектыў ААТ «Агра-Калядзічы». Подробнее
Сёння ў Беларусі праводзяць больш за сотню розных відаў экспертыз. З кожным годам экспертныя магчымасці пашыраюцца, спрыяючы расследаванню і раскрыццю крымінальных спраў нават праз дзесяцігоддзі. Сёлета Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз адзначыць свой першы, сціплы, юбілей — пяцігоддзе. Як па следзе спецыялісты выяўляюць зламысніка, навошта крыміналістам лак для валасоў — пра гэта і многае іншае карэспандэнту «раёнкі» расказаў начальнік Пружанскага міжраённага аддзела ДКСЭ Генадзь Пракаповіч. Подробнее
Днямі адзін наш чытач прынёс у рэдакцыю атрыманае ім цікавае пісьмо. Пра тое, што ад многіх хвароб, у тым ліку і смяротна небяспечных, можна пазбавіцца з дапамогай… грыбоў. Аб гэтым наш чытач даведаўся, калі ў яго бацькі медыкі выявілі рак на апошняй стадыі. Подробнее
Сям’я Барысевічаў — адзіная ў нашым раёне дынастыя культработнікаў, якая бярэ свой пачатак усяго крыху больш за паўстагоддзя таму, але ўжо налічвае каля дзясятка прадстаўнікоў галіны. Подробнее
27-28 студзеня ў горадзе Горкі праходзіў турнір па хакеі з шайбай сярод юнакоў. Удзел у ім прымалі чатыры каманды юнакоў і адна — дзяўчынак. Гонар апошняй адстойвала наша юная зямлячка Люба Лагада. Зборная дзяўчат перамагла ва ўсіх чатырох гульнях, а Любаша нават была прызнана лепшым іграком матча супраць Магілёва. Подробнее
Калі гаворка ідзе пра вышыўку, большасць уяўляе перад сабой рукатворныя ручнікі ды навалочкі (у лепшым выпадку — карціны), якія яшчэ пару дзясяткаў гадоў таму стварала кожная ўвішная гаспадыня. Са з’яўленнем разнастайных матэрыялаў для дэкаратыўнай творчасці ў такога віду рукадзелля, як вышыўка, з’явілася многа перспектыў. Маладая вышывальшчыца Юлія Гугельчук, ураджэнка Ружан, ведае, як стварыць непаўторную прыгажосць з дапамогай шклярусу, бісеру, карункаў і іншых матэрыялаў. Подробнее