Каля паўсотні лепшых маладзёжных праектаў было прадстаўлена на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» арганізатарам якога з‘яўляецца БРСМ. Ён прайшоў на мінулым тыдні ў горадзе над Бугам. Подробнее
Нарыхтоўчы сезон 2017 года для ААТ «Пружанскі кансервавы завод» быў надзвычай удалым: прадпрыемству ўдалося нарыхтаваць амаль у паўтара раза больш сыравіны. А гэта — 9 відаў садавіны і 12 — агародніны. Так што зараз работы па выпуску вітаміннай прадукцыі заводу хапае, бо неабходна перапрацаваць звыш 500 тон назапашанага. Подробнее
Большасць хлопчыкаў у дзяцінстве марыць стаць славутымі футбалістамі і быць падобнымі да сваіх куміраў. На жаль, не ўсім удаецца дасягнуць футбольных вяршынь, але захапленне гэтым гульнёвым відам спорту праносяць праз усё жыццё многія. Подробнее
Ужо некалькі гадоў запар у святочныя дні Лядовы палац радаваў гледачоў выдатнымі казкамі на лёдзе. Подробнее
Да рашэння стаць індывідуальным прадпрымальнікам Аляксандр Жукоўскі ішоў не адзін дзясятак гадоў. На пачатку 90-х гадоў ён яшчэ служыў у арміі, пра якую краіна, што толькі-толькі атрымала суверэнітэт, мякка кажучы, мала клапацілася. Таму нядзіўна, што вайскоўцы, каб пракарміцца, вымушаны былі, акрамя службы Айчыне, займацца рознымі іншымі справамі. Так Аляксандр Аляксандравіч разам са знаёмым вырашылі рамантаваць аўтамабілі «ў гаражы». Подробнее
Якія толькі цуды не здараюцца на Новы год! Нават Дзед Мароз можа змяняць сваё аблічча і дарыць арыгінальныя падарункі. Подробнее
Многія рэчы нагадваюць чалавеку, што час бяжыць хутка… У кожнага свае прыкметы часу. Асмелюся выказаць здагадку, што ў жыхароў Пружаншчыны ёсць і свая такая… Подробнее
Абласны праект «Здаровае сэрца — заклад поспеху», які стартаваў у сакавіку бягучага года, падыходзіць да завяршэння. Лакальная акцыя па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў дайшла як мінімум да кожнага райцэнтра Брэстчыны: дыягнастычныя ўсе даследаванні жадаючыя прайшлі на прадпрыемствах, у працоўных калектывах і грамадскіх месцах. Подробнее
Разам з першым снегам у Параслянскую СШ прыляцела радасная навіна! Яе вучань 2 класа Арсеній Казлоўскі стаў фіналістам прэстыжнага рэспубліканскага спартыўна-масавага мерапрыемства «300 талентаў для каралевы». Гэты лёгкаатлетычны праект для вучняў 2-4 класаў агульна-адукацыйных школ краіны праводзіцца ўжо трэці год запар, але да гэтага часу далей за першы этап пружанскія дзеці не праходзілі. А тут такая ўдача! Подробнее
Прымаць экзамен у пачынаючых каратыстаў прыехаў Эдуард Жак — сэнсэй, які мае чорны пояс. Паважаны настаўнік з’яўляецца старшынёй Брэсцкага маладзёжнага спартыўнага грамадскага аб’яднання. Іспыт працягваўся каля дзвюх гадзін. Спачатку правяраліся фізічныя здольнасці, затым — непасрэдна ўменні па каратэ, пастаноўка блокаў і ўдараў. Юныя каратысты не здаваліся, не падалі духам, калі нешта ішло не так, а змагаліся да канца, паказваючы свае навыкі, атрыманыя за тры месяцы заняткаў. Подробнее